75-гадовы пенсіянер з Ліды Мар’ян Каневіч спалучыў ровар, матацыкл і легкавушкі, каб атрымаць трактар. З дапамогай самаробнай машыны мужчына плануе араць агарод і акучваць бульбу, піша «Лідская газета».

Вырабам заняўся ад нуды на пенсіі, а таксама, каб не выдаваць грошы на гаспадарчую тэхніку.

Працаваў без чарцяжоў. Дапамог досвед працы слесарам на Мінойтаўскім рамонтным заводзе, дзе ён прапрацаваў 26 год.

— Я з тэхнікай на «ты», — кажа пенсіянер. — Столькі за сваё жыццё матораў перабраў, столькі розных дэталяў замяніў, што і ўявіць складана. Ведаю, як унутры машыны ўсё функцыянуе, што за што чапляецца, каб прывесці механізм у дзеянне.

Пенсіянер з Ліды спалучыў «Запарожац», матацыкл і ровар. Глядзіце, што атрымалася

Пярэднія колы ў вынаходніцтве — ад «Запарожца», заднія — ад «Масквіча», каробка — грузавіка «ГАЗ-51», педаль ад матацыкла «МТ-10», ручны пад’ёмнік ад савецкага ровара, нешта яшчэ ад камбайна.

Пенсіянер з Ліды спалучыў «Запарожац», матацыкл і ровар. Глядзіце, што атрымалася

— Я задаволены, — падсумоўвае Мар’ян Каневіч. — Раней у сезон мы па тры мільёны недамінаваных рублёў трацілі: заплаці за гэта, за тое — палічыш і сам сабе думаеш: а ці варта шкура выраба? Мотаблок купляць таксама не варыянт. Цэны на яго немаленькія — каля тысячы даляраў. За гэтыя грошы можна гадоў 10 сабе бульбу і іншую гародніну купляць, не напружваючыся пры гэтым усё лета. Прычым сам мотоблок столькі гадоў дакладна не праслужыць. А трактар, які ты сабраў сваімі рукамі, на сумленне, не адзін год прапрацуе. Ці буду я яго удасканаліць? Пакуль не ведаю. Трэба спачатку абкатаць, апрабаваць тое, што ўжо ёсць.