Два механізатары адной з арганізацый Навагрудскага раёна рамантавалі пагрузчык 7 сакавіка. Падчас рамонту кола машыны разляцелася на часткі і параніла аднаго з іх. Праз 5 дзён 53-гадовы мужчына памёр у шпіталі.

Перад тым, як зняць шыну з пагрузчыка, з яго не спусцілі паветра. Гэта парушэне правіл тэхнікі бяспекі. У выніку кола, якое знаходзілася пад ціскам, парушылася. Часткі дыска кола разляцеліся і траўмавалі рабочага, паведамляецца на сайце Следчага камітэта Беларусі.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце прычынення смерці па неасцярожнасці. (ч. 1 арт. 144 КК Беларусі). Падазраваны па справе — калега загінулага, 50-гадовы механізатар. Раней яго не прыцягвалі да крымінальай адказнасці. У момант смерці калегі быў цвярозы.

Следчыя агледзелі месца здарэння, вывучаюць дакументацыю па ахове працы і тэхніцы бяспекі. Ідуць допыты кіраўнікоў і працаўнікоў арганізацыі. Праводзіцца судова-медычная экспертыза. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Канчатковую прававую ацэнку дадуць па выніках расследвання крымінальнай справы.