Два гады таму ў парку Жылібера спілавалі стары ясень, якому было больш за дзвесце гадоў. Да фестывалю нацыянальных культур у 2016 годзе на месцы спілаванага дрэва гарадскія ўлады абяцалі паставіць скульптурную кампазіцыю. Але нічога так і не было выканана.
У парку Жылібера павінны былі ўсталяваць адмысловую кампазіцыю, зробленую з частак спілаванага дрэва. Заказ ад гродзенскага ЖКГ выконваў вядомы разбяр Мікалай Скляр. Але пасля выканання работы пра майстра чамусьці забыліся. Адзінае, што зрабіў тады горад, дык гэта пасадзіў малады ясень у пні старога. Зрабіў гэта ўрачыста старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой.
Старшыня казаў тады: «У памяць аб велічным ясені, які рос у парку сотні гадоў, мы пасадзілі новае дрэва. У будучыні, гледзячы на ясень, нас успомняць нашчадкі».
Таксама старшыня абяцаў, што побач з ясенем будзе створана драўляная экспазіцыя са спілаванага дрэва. Рэалізаваць ідэю было даручана гарадскім службам, а тыя ў сваю чаргу звярнуліся да скульптара Мікалая Скляра.
Сёння, праз два гады, майстар не хоча ўзгадваць гісторыю з ясенем. Кажа, што ён выканаў сваю працу, а да яго павярнуліся спіной. «Гісторыю з ясенем, я не хачу нават успамінаць. Гэтая тэма для мяне зачыненая», — сказаў Скляр
Няма ўжо сёння і тых напрацовак скульптара са старога ясеня, таму не будзе скульптуры нават на фестываль нацыянальных культур у 2018 годзе.
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…