У Гродне зайграюць гурты «Harotnica», «HandmadE», «Хеліос» і «Tlusta Lusta». З харчаваннем на мерапрыемстве дапамогуць сетка «Калабкі» і першы ў Гродне фуд-трак. Можна будзе папіць кавы-гарбаты і з’есці блінчык ці хот-дог.
Гурт «Harotnica» з’явіўся ў 2007 годзе ў Мінску. Гурт выконвае лірыку пра цяжкую жаночую долю пад знарокава саркастычны вясёленькі акампанемент. З часам акустычны бэнд разросся ў гурт з васьмі чалавек, дадалася электрычнасць, а таксама элементы ska, classic, reggae, punk-rock, jazz, balcan, funk, fusion і alternative.
«HandmadE» утварыўся ў выніку сумеснай працы музыкаў Яўгена Валошына і Андрэя Маркуца ўлетку 2009 году. Гурт грае ў стылях урбаністычнага рэгі, блюзу, року і джаз-року.
«Хеліос» — індзі-фолк гурт, які быў заснаваны ў верасні 2016 у Мінску. Выконвае песні на беларускай мове на ўласныя і не толькі тэксты.
«Tlusta Lusta» — панк-гурт з Гродна, заснаваны ў 2006 годзе. Пераможцы Басовішча-2008.
Папяровыя афішы з гуртамі з’явяцца ў горадзе ўжо заўтра. На 21 сакавіка арганізатары сабралі 60% ад неабходнай на арганізацыю свята сумы. Нагадваем, ахвяраваць на правядзенне свята можна ў краме «Цудоўня» (вул. Кірава, 3)(https://vk.com/cudounia, https://www.facebook.com/Cudounia), альбо пазваніўшы на нумары +375 296 540 534 (Вадзім), ці +375 295 852 585 (Дзмітрый). А таксама на «Талацэ».
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…