У Лідзе сабака некалькі сутак інстынктыўна спрабаваў «рэанімаваць» іншага сабаку, якога збіла машына. Ён стараўся сагрэць цела, аблізваў і скаватыў, тармосячы яго лапамі.

Сабакаў, якія ляжалі на ўзбочыне дарогі, заўважыў лідчанін Аляксандр. Ён сам прафесійна выхоўвае сабак, але, прызнаецца, такое ўбачыў упершыню, расказвае Ліда ТБ.

Часам Аляксандр адганяў падлеткаў, якія кідалі ў жывёлаў палкі і камяні. Сабака не агрэсіўны, але да бездыханнага цела, якое пасля звароту журналістаў прыбралі камунальшчыкі, нікога падпускаць не хацеў.

Жывёла з ашыйнікам: калі неўзабаве яе не знойдуць гаспадары, то сабаку забяруць службы па адлове жывёл, змесцяць у вальер і, верагодна, усыпяць.

www.youtube.com/watch?v=YNkeIhW2WVg