Званіць і гугліць стане даражэй. «Белтэлекам» падымае кошты

Паслугі досупу ў інтэрнэт падымуцца прыкладна на 3% з 1 красавіка. Шэраг папулярных тарыфаў захавае былыя кошты.

Нязменныя кошты застануцца на пакеты паслуг «Ясна 35», «Ясна 35+», «Ясна 75», «Ясна 75+», а таксама на тарыфны план «Рэкорд 25», паведамляецца на сайце «Белтэлекаму».

Змены кошту ў межах 6 працэнтаў закрануць таксама асноўныя тарыфныя планы тэлебачання Zala і некаторых пакетаў паслуг электрасувязі.

Таксама павысіцца кошт паслуг тэлеграфнай сувязі, міжнародных тэлефонных злучэнняў (у тым ліку па пропуску трафіку аператараў электрасувязі Беларусі на сеткі замежных аператараў), выхад на абанентаў сотавай рухомай электрасувязі, даведачна-інфармацыйных паслуг і іншых дадатковых паслуг электрасувязі.

Павышэнне не закране тарыфы на рэгуляваныя паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання.

Як зменяцца кошты на тарыфы, можна паглядзець тут.

Дарэчы, з 1 сакавіка ўжо даражэлі паслугі аператара: выраслі рэгулярныя плацяжы, павялічылася плата за паслугі добраахвотнай блакіроўкі і бацькоўскага кантролю. Сярэдні памер павышэння кошту склаў 9% да ўзроўню леташніх тарыфаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024