Зараз ў Беларусі па крымінальным артыкуле 328 — незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў - асуджана 15 000 чалавек. Юрысты з палітычных партый прапануюць рэфармаваць заканадаўства, каб тыя, хто ўжывае, і тыя, хто прадае наркотыкі мелі розныя пакаранні.
Поўны спіс прапановаў можна прачытаць, звярнуўшыся да Вольгі Кавальковай ці Ларысы Жыгар з руху «Маці 328».
Разам з палітычнымі актывістамі маці асуджаных плануюць ладзіць сбор подпісаў, падаваць заяўкі на пікеты і мітынгі.
[irp posts="52 009″ name="МУС: лёгкія часткі «наркатычнага» артыкула 328 могуць дэкрыміналізаваць"]
— Рэформа проста неабходна нашай судовай сістэме, — кажа Ларыса Жыгар, лідарка ініцыятывы «Маці 328″. — Вельмі важна, каб улада зразумела нас. Мы праводзім круглыя сталы, падаем заяўкі на мітынгі і пікеты, праўда, часта не атрымліваем адказу на іх. На Дзень волі ў Мінску мы абазначым наш рух, будуць нашы расцяжкі і банэры. Хутка будуць здымаць дакументальны фільм пра рух „Маці 328″.
Калі ў турме сядзіць 15 тысяч моладзі, трэба іх ратаваць. І мы не спынімся.
[irp posts="44 296″ name=“ Legalize Belarus» прапануе дазволіць наркотыкі, каб зменшыць іх выкарыстанне. Ці можа гэта спрацаваць?"]
На сустрэчу з рухам «Маці 328» ў Гродна прыехалі палітычныя актывісты з Мінску — прэзентаваць кампанію «За судовую рэформу». Сустрэча адбылася 14 сакавіка ў Цэнтры гарадскога жыцця. Актывісты цягам апошняга году распрацавалі прапановы па зменах гэтага артыкула. Каб паказаць значнасць праблемы, яны плануюць да пачатку чэрвеня сабраць 10 000 подпісаў у сваю падтрымку.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…