Таямнічыя падзямеллі Гродна — адна з самых жывых гарадскіх легенд. Паводле чутак, усе касцёлы ў цэнтры калісьці былі звязаныя паміж сабой, а нават існаваў ход праз Нёман. Пакуль міфічных хадоў не знайшлі, Hrodna.life запрашае на невялікую экскурсію па адным з вялікіх старадаўніх падвалаў старога горада. Можа, акурат ад іх і пайшлі байкі пра танэлі?
Падвал на Савецкай, 7 шмат год ніяк не выкарыстоўваўся. Усяму віной — пастаянныя падтапленні. Зараз, калі вада адступіла, падвал можна паглядзець. Колькі яму гадоў - сказаць цяжка. Камяніца, у якой ён знаходзіцца, з 19 стагоддзя. Гэты будынак вядомы тым, што тут у 1863 годдзе праходзілі таемныя сустрэчы паўстанцаў і тут неаднаразова бываў сам Канстанцін Каліноўскі.
Добры прыклад выкарыстання падвала можна пабачыць зусім побач. Практычна праз сценку знаходзіцца кафэ «Раскоша». Хіба што толькі сутарэнні там меншага памеру ды і выкарыстоўваюцца практычна з канца 1940-х. Некалі ў памяшканні над падвалам была сталовая рамеснага вучылішча, дыетычная сталовая, затым вельмі папулярная ў горадзе «Дамавая кухня», «Блінная», «Астра». А сёння кафэ «Раскоша».
Можа і суседні закінуты падвал гэтага будынка калі-небудзь давядуць да ладу і адкрыюць там нешта цікавае? А пакуль ён выглядае так:
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…