Якія праблемы ў раварыстаў, хоча ведаць аб’яднанне «ВелоГродно». Выказацца можна з 20 па 31 сакавіка.
У апытанцы прапануюць узяць удзел гродзенцам і гродзенкам, якія выкарыстоўваюць ровар як транспарт, сродак для актыўнага адпачынку або толькі плануюць зрабіць ровар часткай свайго жыцця.
«ВелоГродно» прапануе расказаць, што непакоіць раварыстаў і пакрытыкаваць роварную інфраструктуру горада ў межах анлайн-апытання.
Ахвотным трэба адказаць на некалькі пытанняў тут:
https://goo.gl/forms/xIb3x2fAaAWZpDuJ3
Адказы дапамогуць акцэнтаваць увагу на праблемах, якія варта вырашыць у першую чаргу. Сабраныя дадзеныя прадставяць на паседжанні Рады па забеспячэнні сістэмы роварнага руху з мэтай карэктавання плана па развіцці роварнай інфраструктуры.
Калі некаторыя праблемы не змясціліся ў апытанку, прадстаўнікі «ВелоГродно» выстухаюць іх на сустрэчы ў офісе арганізацыі 22, 27, 29 сакавіка з 16:00 да 18:00.
Офіс «ВелоГродно» знаходзіцца па адрасе: г. Гродна, вул. Савецкая, д. 31, оф. 29 (2 паверх).
Кантакты для сувязі:
+375 (33) 600−02−30 (МТС)
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…