ІнвестУікэнд, прысвечаны турыстычная тэматыцы пройдзе ў Гродне 24 сакавіка. Мерапрыемства збярэ розныя катэгорыі прадпрымальнікаў - ад студэнтаў, якія мараць заснаваць уласны бізнэс, да дырэктараў паспяховых кампаній і інвестараў. Ужо зараз можна падаць заяўку на ўдзел, паспаборнічаць за прызы і нават атрымаць падтрымку ў рэалізацыі.
Развіццё турызму ў Гродне грунтуецца пераважна на тых яго відах і формах, якія дазваляюць максімальна і комплексна выкарыстоўваць існуючы багаты турыстычны патэнцыял горада: выгаднае геаграфічнае становішча, багатую культурна-гістарычную спадчыну, унікальныя прыродныя рэсурсы.
Для ўдзелу неабходна выслаць заяўку на e-mail: fin-fond@yandex.ru
У заяўцы пазначыць:
1. Прозвішча, імя аўтара ідэі (калі гэта каманда аўтараў, то Прозвішча, імя кожнага ўдзельніка, а таксама імя і прозвішча кіраўніка каманды).
2. Назва праекта, які Вы будзеце прадстаўляць.
3. Месца працы, вучобы.
4. Вашы кантактныя дадзеныя (тэлефон, e-mail).
«Лепшая ідэя для развіцця турызму»,
«Лепшая бізнэс-ідэя»,
«Лепшая каманда / аўтар».
Лепшыя ідэі будуць перададзены ў Гродзенскі гарвыканкам!
У кожнай намінацыі будуць прысуджаны дыпломы трох ступеняў і каштоўныя прызы ад партнёраў мерапрыемства.
Партнёрамі ІнвестУікенда з’яўляюцца:
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэл. 74 22 27
МТС +375 295 856 591
Арганізатары мерапрыемства чакаюць усіх з новымі арыгінальнымі ідэямі на трынаццатым Гродзенскім ІнвестУікенда!
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…