«Памяшканні ў падвале Княскай вежы развальваліся хутка». Паглядзіце на вежу Крэўскага замка да і пасля кансервацыі

Гісторык Мікола Волкаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку падзяліўся здымкамі Крэўскага замка да кансервацыі і пасля яе. Паводле яго слоў, узровень часовай кансервацыі помніка вельмі прыстойны.

«Працы выконваліся напрыканцы 2017 года. Я пабываў там літаральна за пару тыдняў да іх пачатку. Можаце пабачыць на фотаздымках, як хутка развальваліся ўнутраныя памяшканні ў падвале Княскай вежы. Менавіта там быў забіты Кейстут, адтуль уцёк Вітаўт. А ў 1385 годзе ў Крэва і, найверагодней, у той самай Княскай вежы была падпісана лёсавызначальная Крэўская ўнія», — піша гісторык.

Кансерваваць вежу пачалі ў кастрычніку і скончылі ў пачатку снежня. З пачатку правядзення работ на Крэўскім замку накіравалі больш за 280 тысяч рублёў. У 2018 годзе плануюць кансерваваць паўночную сцяну, аднавіць яе ўчасткі на вышыню 7 метраў і ўладкаваць пакрыцці з дахоўкі.

Фотаздымкі сучаснага стану замка зрабіў Алег Дзярновіч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025