Каб атрымаць крэдыты, дырэктар гродзенскай фірмы падаў у банк фіктыўныя дакументы, завысіўшы рэальныя прыбыткі ў 10−100 разоў. Закладзенае ж банку абсталяванне прадпрымальнік вывез за мяжу.
46-гадовы дырэктар гродзенскай фірмы па вытворчасці пластыкавых вокнаў вырашыў пашырыць свой бізнес, атрымаўшы два крэдыты па 30 тыс. еўра па фіктыўных дакументах аб фінансавым становішчы сваёй фірмы. Каб сума крэдытаў была большай, ён прадстаўляў у банк дакументы аб прыбытку, завышаным у 10−100 разоў.
Вяртаць банку грошы камерсант не збіраўся. Пра гэта сведчыць тое, што ён вывез за межы Беларусі абсталяванне, якое знаходзілася ў закладзе ў банка. Сума даўгоў перад банкам зараз перавышае 30 тыс. еўра, паведамляе УДФР па Гродзенскай вобласці.
У дачыненні да дырэктара распачалі крымінальныя справы за выманьваньне крэдыту або субсідыі.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…