Так можа выглядаць зала кавярні «Саколка» у былым архіве
Гродзенскі кіраўнік Мечыслаў Гой упершыню наведаў польскую Саколку. На сустрэчы з бургамістрам Евай Кулікоўскай яны абмеркавалі сумесны праект «Шляхам Тызенгаўза». У яго межах у гродзенскім былым нацыянальным архіве на плошчы Тызенгаўза адчыніцца кавярня «Саколка», піша sokolka.naszemiasto.pl.
Кіраўнікі двух гарадоў падпісалі чарговыя дакументы аб супрацоўніцтве. Наступным этапам будзе падпісанне дамовы ў Гродне.
[irp posts="37 581″ name="Амаль 2 млн еўра атрымаюць Гродна і Саколка на «Шлях Тызенгаўза""]
Паміж Гродна і Саколкай пабудуюць роварную трасу. У Гродне будзе адноўлены будынак на плошчы Тызенгаўза, дзе раней знаходзіўся нацыянальны архіў. Там з’явяцца канферэнц-зал і галерэя. Будаўнічыя працы павінны пачацца ўжо летам.
Падобны цэнтр з’явіцца і ў Саколцы. Там адрамантуюць камяніцу па вуліцы Пілсудскага, 1. Там з’явіцца выставачна-канферэнцыйная зала, адукацыйна-рамесныя майстэрні, зала прысвечаная асобе Антонія Тызенгаўза і яго эпосе, а таксама адміністрацыйныя памяшканні.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…