Гродзенцаў запрашаюць далучыцца да «Гадзіны Зямлі» і выключыць святло з 20:30 да 21:30 у суботу, 24 сакавіка. У акцыі прыме ўдзел гродзенскі драмтэатр, на будынку адключаць падсветку.
«Гадзіна Зямлі» — самая масавая экалагічная акцыя на планеце. Людзі ў розных кутках планеты выключаць святло і электрычныя прыборы на адну гадзіну. Такім чынам яны робяць першы крок да ашчаднага стаўлення да прыродных рэсурсаў.
Мэта сёлетняй акцыі — звярнуць увагу на тое, як прырода звязаная з людзьмі і зменай клімату, і як змена клімату ўплывае на прыроду.
Сёлета Беларусь далучыцца да акцыі ў дзясяты раз. Патухне падсветка Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску, Мірскага замка, Брэсцкай крэпасці, Музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, Акадэміі навук Беларусі, Беларускай дзяржаўнай філармоніі, мінскага ЦУМа, сеткі гіпермаркетаў Green, Нацыянальнага вялікага тэатра оперы і балету, паведамляе прэс-служба Таварыства «Зялёная сетка».
Летась у «Гадзіне Зямлі» удзельнічалі 25 мільёнаў чалавек з 187 краінаў. Падсветку пагасілі больш, як на 3100 будынках. У Беларусі летась ашчадзілі 29 000 кВт*г энэргіі. Акцыю ў Беларусі ладзіць Таварыства «Зялёная сетка».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…