У Гродне на вуліцы Пушкіна з 17 сакавіка пачаў працу другі ў горадзе кантактны заапарк — «Zoo Land». У памяшканні агульнай плошчай 150 квадратаў наведвальнікі могуць убачыць і дакрануцца да 20 розных відаў жывёл.
На рэалізацыю праекта ў стваральніцы Марты Юргель сышло каля 1.5 месяца. Дзяўчыне трэба было знайсці памяшканне і жывёл, а таксама зрабіць рамонт і ўсё ўладкаваць.
«Так, у Гродне ўжо ёсць кантактны заапарк, але няма мяжы дасканаласці. Усё можна зрабіць цікавей, лепш і бліжэй да людзей, — распавядае Марта. — Мы паглядзелі, якія жывёлы карыстаюцца попытам у многіх кантактных заапарках і такіх набывалі. У нас шмат звяркоў, некаторых відаў па некалькі штук. А наша галоўнае адрозненне ад першага кантактнага заапарка гэта зона — тэрарыўм».
[irp posts="41 084″ name="Пяцізоркавая гасцініца ці пакуты? У Гродне адчыніўся кантактны заапарк: разбіраем за і супраць"]
Усяго ў новым заапарку каля 50 жывёл, якія прадстаўляюць 20 розных відаў. У звярынцы наведвальнікі могуць пазнаёміцца з янотам, кенгуру, шыншылай, марскімі свінкамі, трусамі, сухапутнай чарапахай, вожыкамі і многімі іншымі жывёламі і казуркамі.
«Кагосьці з жывёл мы куплялі ў Гродзенскім заапарку. Усе нашы звяркі здаровыя і прышчэпленыя. Калі жывёла стаміліся, мы даем ёй магчымасць адпачыць. Я не лічу, што кантактны заапарк гэта здзек з жывёл. Яны ў нас у цяпле і выгодзе. За імі сочаць пастаянна супрацоўнікі і валанцёры. Перад уваходам у заапарк усім наведвальнікам даюцца бахілы. Госці заапарка змогуць гладзіць жывёл, браць іх на рукі і фатаграфавацца колькі захочуць», — дадала Марта.
Жывёлы ў заапарку будуць мяняцца і дадавацца. У найбліжэйшай будучыні там з’явяцца камерунскі козлік і еменскі хамелеон.
Кантактны звярынец знаходзіцца на другім паверсе будынка АЛМІ на вуліцы Пушкіна. Працуе ён штодня з 10.00 да 20.00. Інвалідам, ветэранам і дзецям да 3-х гадоў уваход вольны. Ад 3-х да 8 гадоў - 5 рулёў. Дарослыя і дзеці старэйшыя за 8 гадоў - 8 рублёў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…