На 15 сакавіка ў Ваўкавыску лабараторна пацвердзілі 24 выпадкі адзёру. Цяпер 3 пацыенты знаходзяцца на стацыянарным лячэнні, астатніх выпісалі з папраўкай.
Стан усіх тых, хто захварэў на адзёр, ацэньваюць ад лёгкай да сярэдняй ступені цяжкасці. Ускладненняў пасля перанясення адзёру не было.
Як паведамляе Мінздраў, зараз працягваюць праводзіць санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, у тым ліку медыцынскае назіранне і вакцынацыю супраць адзёру.
У Ваўкавыску ўжо прышчапілі 1655 дарослых і 203 дзіцяці, сярод якіх ёсць кантактныя, а таксама тыя, чые бацькі раней адмаўляліся ад прышчэпак, паведамляе «Рэспубліка».
Па звестках Еўрапейскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў, у Еўропе працягваецца ўспышка адзёру. На 9 сакавіка 2018 года аб найбольшай колькасці выпадкаў адзёру паведамілі ў Сербіі (2896), Грэцыі (1008), Румыніі (757), Францыі (429) і Італіі (164), уключаючы 9 смяротных выпадкаў. Ва Украіне зарэгістравалі 6 484 выпадкі адзёру, уключаючы 7 смерцяў. У Расіі паведамілі пра 11 выпадкаў.
Больш за 80% захварэлых не былі раней прышчэплены, таму інфекцыя распаўсюдзілася ў Еўрапейскім рэгіёне.
[irp posts="53 488″ name=" Вірус завезлі з нейкай еўрапейскай краіны": у Ваўкавыску на адзёр захварэлі ўжо 20 чалавек"]
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…