Дзе пачалася гісторыя кахання Тамаша Грыба і Паўліны Мядзёлкі, а дзе сябры Антанты вырашалі, каму дастанецца Гродна? На мапе пазначана 12 месцаў другой сталіцы БНР, звязаных са станаўленнем беларускай дзяржаўнасці. Папяровы варыянт з’явіцца напярэдадні 25 сакавіка, піша С**бода.
Гэта сумесны праект Цэнтру гарадскога жыцця і інфармацыйнага партала Hrodna.Life. Малявала мапу дызайнерка Воля Новік, а каардынавала праект журналістка Ірына Новік.
Мапа створаная на падставе даследаванняў Андрэя Чарнякевіча, прыведзеных у даведніку «Шляхамі БНР». Андрэй Вашкевіч падзяліўся фотаздымкамі са свайго архіву, на падставе якіх маляваліся будынкі. Некаторых з іх ужо не існуе (яны пазначаныя на мапе чырвоным).
Аўтары хацелі паказаць, наколькі важным быў Гродна для гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Таксама мапа можа стаць першым крокам для многіх беларусаў і турыстаў да больш глыбокага вывучэння гісторыі БНР.
«У Гродна вельмі глыбокая гісторыя. Ёсць і беларускі Гродна, і габрэйскі, і польскі. У кожным гістарычным перыядзе розныя людзі бачылі свой Гродна. Адна з мэтаў мапы паказаць, што наш горад можа быць розным. Гэтая канцэпцыя больш беларуская і сканцэнтраваная на тых слядах, на тых будынках, якія адносіліся да часу станаўлення БНР», — кажа каардынатарка праекта Ірына Новік.
Мапа выйдзе на беларускай мове накладам 1000 асобнікаў. Яе можна будзе бясплатна атрымаць у Цэнтры гарадскога жыцця (Савецкая, 3), этнакраме «Цудоўня» (Кірава, 3), кавярні «Наша кава» (Замкавая, 11) і па іншых адрасах. Аўтары плануюць распаўсюджваць мапу на літаратурнай вечарыне і беларускай дыктоўцы, прысвечаных святкаванню стагоддзя БНР.
Мапу адрасоў БНР можна назваць працягам турыстычнай мапы, якую нядаўна презэнтавалі ў Гродне. Захаваецца дызайн, гід (алень Лявон) і фармат трансформера.
Апісанняў будынкаў няма на мапе, аднак яны будуць апублікаваныя на сайце Hrodna.Life.
Аўтары кажуць, што ў будычыні, мажліва, з’явяцца новыя варыянты мапы з аленем Лявонам з іншымі будынкамі і акцэнтамі, прымеркаваныя да іншых падзей.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…