У Гродзенскім раёне трое рыбакоў праваліліся пад лёд: адзін з мужчын загінуў. Выпадак адбыўся 13 сакавіка на разлівах Нёмана паміж Свіслаччу і Хомікамі.
Мужчыны прыехалі на зімовую рыбалку. Але зайшоўшы на лёд, няправільна ацанілі сітуацыю. Ідучы групай па лёдзе, яны праваліліся, піша БЕЛТА.
Двое рыбакоў змаглі выбрацца з вады, а трэці - 57-гадовы мужчына — загінуў. Гэта другі выпадак гібелі на вадзе з пачатку года ў Гродзенскай вобласці. Звычайныя жыхары і спецыялісты ТВвод выратавалі восем чалавек, сярод іх — трое дзяцей.
Так, нядаўна ў Мастах выпадковы мінак выратаваў дзяўчынку, якая выйшла на лёд, каб сфатаграфавацца, і правалілася.
ТВвод папярэджвае, што лёд у гэты час можа быць смяротна небяспечны, бо тэмпература павышаецца. Верхняя яго частка растае, утвараюцца прамоіны, лёд трэскаецца, павышаецца ўзровень вады. Выходзячы на лёд, трэба мець пры сабе сродкі самавыратавання і выратавальную камізэльку.
[irp posts="52 742″ name="У Мастах мінак выратаваў дзяўчынку, якая выйшла на лёд, каб сфатаграфавацца, і правалілася"]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…