Святочны мітынг на Дзень Волі, 2017 год, Каложскі парк
Аргкамітэт свята распачаў збор сродкаў на мітынг і канцэрт. Усяго арганізатарам святкавання 100 гадавіны абвяшчэння БНР трэба сабраць 8270 рублёў.
Аргкамітэт даслаў у рэдакцыю Hrodna.life такую інфармацыю:
У нядзелю 25 сакавіка ўся Беларусь будзе адзначаць 100-годдзе аднаўлення Незалежнасці нашай дзяржавы, ганаровы чын, які здзейсніўся прыняццём ІІІ Устаўной граматы Урадам БНР у 1918 годзе. Мы лічым гэтую дату падзеяй нацыянальнага маштабу, якая абавязкова мае быць ушанаваная і ў Гродна, горадзе, непасрэдна звязаным з дзейнасцю Урада БНР у 1918−1920 гадах.
Свята Незалежнасці, прымеркаванае да 100-годдзя БНР, першай беларускай рэспублікі, пройдзе ў Гродне 25 сакавіка з 14.00 да 17.00 у Каложскім парку. У праграме — выступы музычных гуртоў, святочныя віншаванні гасцей і арганізатараў, прамовы гісторыкаў, тэматычная фотазона і сімволіка, фудкорт (кава і гарбата), сувеніры і атрыбутыка.
Мерапрыемства афіцыйна ўзгоднена з гарадскімі ўладамі.
Для таго, каб наша свята атрымалася, а арганізатары змаглі забяспечыць дарожныя выдаткі і ганарары музыкам, тэхнічную падтрымку, аплаціць паслугі абавязковых на вулічных мерапрыемствах гарадскіх службаў, мы вельмі разлічваем на Вашу дапамогу! На дадзены момант мы маем сабраць 8270 рублёў.
Ахвяраваць можна асабіста ў памяшканні крамы Цудоўня, па адрасу Кірава, 3. Можна папярэдне пазваніць на нумары +375 296 540 534 Вадзім, ці +375 295 852 585 Дзмітый — арганізатары распавядуць пра найбольш зручную для вас магчымасць далучыцца да арганізацыі свята.
Арганізатары таксама распачынаюць традыцыйны беларускі механізм, для выканання супольных справаў - Талаку! Далучыцца да арганізацыі свята можна ахвяраваўшы зручную для Вас суму праз гэту спасылку.
Арганізатары запрашаюць гасцей браць з сабой зарэгістраваную і тэматычную сімволіку (нацыянальныя сцягі, выявы Пагоні, арнаментаваныя стужкі і вышыванкі), сяброў, калегаў, любімых дзяўчат і хлопцаў ды святочны вясновы настрой!
Давайце разам зробім наша свята!
Сустрэнемся 25-га ў парку ля старадаўняй Каложы!
Жыве Беларусь!
Стандартная тележка тельфера — это достаточно известная и востребованная марка грузоподъемного оборудования. Несмотря на то, что грузоподъемная техника достаточно прочная, она также может ломаться. Блок-шестерня для тельфера-это шестерня, которая состоит из двух шестерен. Приобрести ее можно на сайте unitreid.ru/?page. Широкий выбор, высокое качество.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…