Маршрутчыкі, якія працавалі на нерэгулярных міжгародніх рэйсах, напісалі ліст прэзідэнту з просьбай прыпыніць дзеянне закона «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках». Просьбу падтрымалі і падпісаліся пад лістом больш за 80 тысяч пасажыраў.

Нагадаем, з 23 студзеня 2018 года ўступілі ў сілу змены ў Закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках». Новы дакумент змяніў працу перавозчыкаў, якія ездзілі па міжгародніх маршрутах. Каб не парушыць закон, яны павінны з «нерэгуляршчыкаў» перайсці ў «рэгуляршчыкі». Для гэтага трэба заключаць дагаворы з аператарамі, адпраўляцца ў рэйс з вакзала і ездзіць па зацверджаным графіку і маршруту, выканаць яшчэ шэраг умоў. На новых умовах перавозчыкі ездзіць не хочуць, лічачы, што гэта ўшчамляе і дыскрэдытуе іх правы.

[irp posts="51 826″ name=" Будзем перавозіць да першай канфіскацыі маршруткі". Гродзенскія перавозчыкі пакуль не спыняюць рэйсы"]

Як заявіў намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксандр Шышко, абноўлены закон не пакіне без працы кіроўцаў прыватных маршрутных таксі. Галоўная яго мэта — забяспечыць бяспеку пасажыраў. Па паведамленні Мінтранса, на 7 сакавіка было пададзена 133 заяўкі ад «нерэгуляршчыкаў» на атрыманне права на рэгулярныя маршруты.

Пакуль адны маршрутчыкі спрабуюць падладзіцца пад новае заканадаўства, іншыя вырашылі дзейнічаць іначай: яны напісалі ліст прэзідэнту з просьбай прыпыніць Закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках». Падтрымаць іх яны папрасілі сваіх пасажыраў з больш чым 60 населеных пунктаў Беларусі.

— Пад лістом падпісаліся больш за 80 тысяч пасажыраў: атрымалася некалькі пачкаў лістоў, — распавёў AUTO.T*T.Б*Й Павел Якімовіч, член савета прадпрымальнікаў Салігорскага выканкаму, да якога прадпрымальнікі звярнуліся па дапамогу ў пачатку лютага.

12 сакавіка дакументы перадалі ў Адміністрацыю прэзідэнта. Аднак збор подпісаў працягваецца, і ў найбліжэйшы час аналагічны зварот адправіцца ў Савет міністраў рэспублікі.

[irp posts="52 901″ name=" Працавалі на свой страх і рызыку": маршруткі ў Слоніме прыпынілі працу"]


Очень часто мы можем ехать в другой город без личного авто. Но потом так хочется быстрей справляться со всеми поставленными задачами и вопросами. Для этого общественный транспорт не подходит. Лучше всего взять автомобиль в аренду. На сегодняшний день, как говорит источник, можно взять аренду авто не только в России, но и по всему миру. Оставьте свою заявку.