У Гродне 13 сакавіка прайшоў першы паўфінальны матч серыі плэй-оф у якім сустракаліся «Нёман» і «Дынама-Маладзечна». Асноўны час сустрэчы скончыўся пры ліку 2:2. Толькі ў другой дваццаціхвілінцы авертайма «Нёман» здолеў даціснуць суперніка і закінуў вырашальную шайбу.
Першы матч паўфіналу ў Гродне паказаў, што ў гэтай стадыі ўжо няма такіх слабых супернікаў, як «Хімік». У гэтай стадыі каманды змагаюцца ва ўсю моц за пуцёўку ў фінал. Менавіта такую барацьбу ўбачылі заўзятары ў матчы «Нёмана» i «Дынама», які доўжыўся амаль 88 хвілін.
Каманды здолелі адкрыць лік толькі ў пачатку другога перыяду. «Дынама» ў большасці на 23-й хвіліне выйшла наперад, дзякуючы дакладнаму кідку Яроха. Гаспадары здолелі зраўняць лік на 37-й хвіліне. Таксама пры лікавай перавазе шайбу за «Нёман» забіў Кіслы.
Яшчэ да другога перапынку госці здолелі зноў выйсці наперад і зрабілі гэта ў меншасці. Голам адзначыўся Кунцэвіч. Гродзенцы ў чарговы раз былі ў ролі даганяючых і здолелі зраўняць лік на 44-й хвіліне трэцяга перыяду. Дакладны кідок на рахунку Багданоўскага.
Больш у асноўны час каманды вызначыцца не змаглі і перайшлі ў авертайм пры лiку 2:2.
У першым дваццаціхвілінным авертайме супернікі шайбамі не адзначыліся. А вось у другім, менавіта на 88-хвіліне, «Нёман» здолеў даціснуць «Дынама» і закінуў вырашальную шайбу. Аўтарам найважнейшага гола стаў Кіслы.
галы:
22.43 0:1 — Яроха (Багалейша, — бол.)
36.38 1:1 — Кіслы (Крыскін, — бол.)
37.42 1:2 — Кунцэвіч (Грэцкі, — мен.)
43.10 2:2 — Багданоўскі (С.Маляўка, А.Маляўка)
87.55 3:2 — Кіслы (Ляўша, Рэмезаў)
Лік у серыі (да 4-х перамог): «Нёман» — «Дынама-Маладзечна» 1:0
Наступны матч паміж супернікамі пройдзе 14 сакавіка.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…