Два буйныя жылыя раёны пачнуць будаваць у 2018 годзе ў раёнах вуліцы Лідскай і Грандзічаў.
Каля 100 тысяч кв.м жылля, а гэта амаль 1,7 тысяч кватэр, пабудуюць на месцы былога ваеннага гарадка ў раёне вуліцы Лідскай. Зараз архітэктурны праект новага мікрараёна знаходзіцца на экспертызе, піша БЕЛТА.
Пракладваць інжынерныя сеткі і будаваць дамы пачнуць у першай палове 2018 года. Пад’езд да раёна, які ёсць зараз, пашыраць да чатырох палос і пракладуць новую чатырохпалосную дарогу. Па-новаму арганізуюць рух унутры спальнага раёна: замест рэгуляваных святлафорамі скрыжаванняў створаць кольцы малога радыусу.
У раёне Грандзічы-2 пабудуюць 148 тысяч кв. м жылля, або 2,3 тыс. кватэр, у Грандзічы-3 з’явіцца амаль 160 тысяч кв.м жылля, або 2,4 тысячы кватэр. Частку інжынерных сетак сюды ўжо праклалі. Пракладаць іншыя і добраўпарадкоўваць пад’язныя шляхі будуць у другой палове 2018 года.
Плануюць, што дамы будуць як панэльныя, так і маналітныя, ад 7 да 19 паверхаў. У Грандзічах хочуць рэалізаваць новы для горада падыход да арганізацыі гарадскога асяроддзя — двары без машын, паркоўкі па-за жылымі зонамі. У дварах пакінуць праезды толькі для тэхналагічнага транспарту і экстраных службаў.
Таксама запраектавана будаўніцтва дома з убудаваным на першым паверсе дзіцячым садам.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…