«Марш памяці» пройдзе па вуліцах Гродна ў 75-ю гадавіну ліквідацыі гета

Гродзенская грамадскасць у нядзелю 18 сакавіка правядзе ў цэнтры горада «Марш памяці». Яго мэта — ушанаваць загінулых у час Другой сусветнай яўрэяў Гродна. У 2018 годзе спаўняецца 75 гадоў з дня, калі акупацыйная нямецкая ўлада вывезла ў лагеры смерці апошніх мясцовых яўрэяў.

Пачатак мерапрыемства запланаваны на 13.00. Месца — памятны знак ля былога ўвахода ў гета № 1. Выступяць прадстаўнікі абшчыны і госці, пройдзе ўскладанне камянёў і кветак. Пасля ўдзельнікі маршу пройдуць з фотаздымкамі вядомых вязняў гета па вуліцы Замкавай да сінагогі, дзе адбудзецца запальванне свечак памяці.

У сінагозе пройдзе канцэрт і адкрыюцца дзве выставы: «Паштоўкі з мястэчак» Алеся Сурава і «Дзеці Халакосту» прадстаўленая ААН.

[irp posts="42 292″ name="У Гродне хочуць усталяваць камяні памяці, прысвечаныя вядомым вязням гета"]

Гістарычная даведка

З прыходам немцаў у 1941 годзе ў Гродне былі створаны два гета. Падзел на два гета быў зроблены немцамі з мэтай палегчыць сабе ў далейшым ужо запланаванае знішчэнне гродзенскіх яўрэяў. У гета № 1 сагналі кваліфікаваных рабочых, у гета № 2 — «непрадуктыўных» яўрэяў.

Гета № 1 было створана ў цэнтральнай частцы горада, недалёка ад замкаў, вакол Вялікай сінагогі. Цэнтральны ўваход знаходзіўся з боку вуліцы Замкавай. На плошчы менш за палову квадратнага кіламетра, акружанай двухмятровым плотам, змясціліся 15 000 вязняў. Гета існавала з лістапада 1941 да сакавіка 1943 года.

[irp posts="10 147″ name="З Гродна ў Аўшвіц: лісты нашчадкам ад Залмана Градоўскага"]

Гета № 2 было арганізавана ў раёне сучаснай вуліцы Антонова. Гэта гета займала большую плошчу, але яго жылыя будынкі былі ў значна горшым стане. Туды былі сагнаны 10 000 яўрэяў, якім далі толькі шэсць гадзін, каб перасяліцца без выкарыстання транспартных сродкаў.

Дэпартацыя яўрэяў Гродна ў гета № 1 (лістапад 1941 года)
Да 12 сакавіка 1943 года два гродзенскія гета былі знішчаны, нешматлікіх ацалелых вязняў вывезлі ў беластоцкае гета. Але яшчэ ў маі 1943 года ў Гродне знаходзілі і забівалі асобных яўрэяў. Гродна, згодна з нямецкімі данясеннямі ад 13 сакавiка 1943 года, стаў «юдэнфрай» — «вольны ад яўрэяў», хоць на момант вызвалення Гродна 14 ліпеня 1944 года ў горадзе яшчэ былі жывыя ад 40 да 50 яўрэяў.

[irp posts="2690″ name="Выжыў толькі адзін працэнт. 75 гадоў таму гродзенскiх яўрэяў сагналі ў гета каб знішчыць"]

Да катастрофы ў Гродне жылі каля 29 000 яўрэяў, з іх выжылі каля 300 чалавек. Жыць у горад вярнуліся некалькі дзясяткаў. Сёння ў Гродне жыве прыкладна да тысячы яўрэяў.


Сегодня многие студенты и школьники находят курсовые и практические работы в интернете, и просто скачивают готовое. Но благодаря программе «Антиплагиат» теперь очень легко разобраться, где скачано, а где нет. Больше об этом можно узнать здесь. Для всех преподавателей и научных руководителей.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024