Яшчэ 8 сакавіка вызначыўся апошні ўдзельнік паўфінала Кубка прэзідэнта. Ім стаў клуб з Маладзечна, які ў ¼ фіналу выбіў «Гомель. Першыя матчы «Нёмана» з «Дынама» пройдуць у Гродне 13 і 14 сакавіка.
Нагадаем, у ¼ «Юнацтва» абыграла «Ліду» з лікам 4-0 у серыі, «Шахцёр» і «Нёман» у сваю чаргу з аналагічным лікам таксама ў серыі ўзялі верх над «Металургам» і «Хімікам». А «Дынама» атрымала перамогу над «Гомелем» з лікам 4-1.
Такім чынам у паўфінале Кубка прэзідэнта згуляюць наступныя пары:
«Юнацтва» – «Шахцёр»
«Нёман» – «Дынама-Маладзечна»
На першыя матчы паўфіналу ў Гродне з 10 сакавіка пачынаецца браніраванне білетаў.