У двары навабуду на Пралетарскай
Улады прыслухаліся да жыхароў Пралетарскай-Шчорса і не пагадзіліся з прапановамі жыхароў Альшанкі. У выніку на Пралетарскай па праекце застанецца дзіцячы садок на 190 месцаў, а на скрыжаванні Багушэвіча-Айчыннай пабудуюць шматпавярховікі. Гродзенскі гарвыканкам апублікаваў вынікі грамадскіх абмеркаванняў.
Па выпадку Пралетарскай-Шчорса ў гарвыканкам даслалі 37 зваротаў: 36 асабістых і адзін калектыўны з подпісамі 2434 людзей. Больш за 700 чалавек жывуць у згаданым квартале.
Людзі аргументавалі сваю нязгоду са зменамі ў генплане ў асноўным тым, што набывалі тут камерцынае жытло з разлікам на паўнавартасны садок. Калі б па генплане не было б садка, абралі б іншае месца.
Жыхары таксама звярнулі ўвагу на парушэнні ў аправядзенні грамадскага абмеркавання. Так, дэманстрацыйныя матэрыялы былі прадстаўленыя некарэктна, без дастатковых разлікаў і абгрунтавання, не ўсіх жыхароў праінфармавалі пра абмеркаванне.
[irp posts="48 364″ name="8 супраць: чаму жыхары Пралетарскай-Шчорса не хочуць нечаканы шматпавярховік"]
У выніку ў квартале Пралетарскай-Шчорса вырашылі паводле праекту пакінуць паўнавартасны дзіцячы садок і не замяняць яго шматпавярховікам з садком на 60 месцаў.
Нязгодныя жыхары Альшанкі даслалі ў гарвыканкам 9 зваротаў, асабістых і калектыўных. Пад імі агулам падпісаліся 1804 асобы. Нязгода грунтавалася на недахопе існуючых аб’ектаў абслугоўвання ў мікрараёне.
Але ўлады патлумачылі, што з 14 запланаваных у Альшанцы мікрараёнаў забудавана толькі тры. У бліжэйшы час асваенне новых ворных земляў пад жытло не плануецца. Таму вырашылі часткова замяніць гандлёва-забаўляльны комплекс дамамі.
У выніку прынялі рашэнне, што на лапіку каля скрыжавання Багушэвіча-Айчыннай замест офісна-гандлёвага цэнтра з кавярняй на 100 месцаў пабудуюць жылы дом на 64 кватэры з убудаваным дзіцячым садком на 60 месцаў і два дамы па 120 кватэр кожны, а таксама паркоўку для 144 мышын.
Як патлумачылі ў гарвыканкаме, такія змены не парушаць нормы шчыльнасці насельніцтва ў мікрараёне.
[irp posts="51 305″ name=""Даруйце, у мяне важны званок". Чаму грамадскія абмеркаванні паспяхова вырашаюцца толькі праз канфлікт?"]
Цікава, што падчас правядзення грамадскіх абмеркаванняў ва ўпраўленні архітэктуры тлумачылі, што гандлёва-забаўляльны комплекс пачаткова меў складацца з трох будынкаў. Змены ў праекце скасавалі б толькі адзін такі офісны будынак і адзін паркінг, а яшчэ два будынкі ў праекце засталіся б. Аднак у рашэнні абласной архітэктурна-горадабудаўнічай рады ні слова няма пра тое, што частка гандлёвага цэнтра застанецца.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…