Архітэктар Аляксандр Штэн патлумачыў, чаму трэба будаваць кафэ ў двары дома № 42 на вуліцы Ажэшкі. Свой каментар ён пакінуў пад артыкулам пра будаўніцтва кавярні.
«Са здзіўленнем прачытаў навіну аб рэакцыі жыхароў дома № 42 па вуліцы Ажэшка наконт будаўніцтва кафэ на сумежнай з дваром тэрыторыі. Можна, як заўгодна ставіцца да нашых гарадскіх уладаў, але ў дадзеным выпадку яны прынялі рашэнне аб выдзяленні ўчастка пад кафэ цалкам абгрунтавана, у адпаведнасці з усімі горадабудаўнічымі планамі і справядліва.
Іншая справа, што жыхары суседняга дома не былі загадзя дастаткова праінфармаваныя. Мабыць, таму і адбылася гэтая неспадзяванка.
Мне самому на прадпраектнай эскізнай стадыі прыйшлося падрабязна вывучыць усе ўмовы праектавання кафэ на гэтым вельмі складаным участку і пазнаёміцца з заказчыкамі.
Добра ведаючы іх намеры пабудаваць невялікае (каля 40 месцаў) кафэ хатняга тыпу з фірмовай выпечкай кандытарскіх вырабаў, з профільным прызначэннем для дзяцей і нават маладых мам з каляскамі, я ўпэўнены, што нашы гараджане і ў першую чаргу жыхары бліжэйшых дамоў маглі атрымаць маленькае ўтульнае сучаснае кафэ, набліжанае да чалавека, а не гіганцкі ангар сеткавага абслугоўвання тыпу «Еўраопт» з палямі аўтапарковак.
Што да самога будынка кафэ, то яно павінна размяшчацца ў 30−40 метрах ад пад’ездаў жылога дома, за паркоўкай і за калектарам падземнай рэчкі Гараднічанкі, таму яно ніяк не можа пагоршыць двор. Больш за тое, добраўпарадкаваны ўчастак толькі дадасць зялёныя насаджэнні, акуратны газон і дзіцячую пляцоўку.
Цалкам салідарны з актыўнай пазіцыяй жыхароў. У іх ёсць падставы сумнявацца ў прапанаваным ім малюнку, мірным суіснаваннем з кафэ. Але тут іншы выпадак.
Думаю, што пад напорам народнага абурэння гарадскія ўлады пойдуць жыхарам на сустрэчу і пададуць іншую пляцоўку для будаўніцтва. Але баюся, што перад вашымі вокнамі яшчэ вельмі доўга застанецца захламлены, не ўладкаваны ўчастак.
Яшчэ не выжыўшы з розуму старажыл горада архітэктар Аляксандр Штэн".
[irp posts="23 923″ name="Гродна, якім ён можа (не) стаць. Архітэктар Аляксандр Штэн пра гарадскую прастору"]
Если вы хотите. чтоб ваш дом был наполнен гармонией и уютом, то лучше всего делать мебель на заказ. Вы можете заказать изготовление мебели в «ОДО «Летриде». Более полную информацию о компании вы можете получить на сайте http://letride.by. Мы сможем воплотить ваши самые смелые желания.