Пасажырскія міжгароднія маршруткі перасталі працаваць у Слоніме з панядзелка, 5 сакавіка.
— Пакуль рэйсаў у нас няма, і калі будуць, невядома, — адказвалі на просьбу забраніраваць месца на рэйс у Мінск, піша «Газета Слонімская».
Нагадаем, што з 26 лютага дзейнасць прыватных маршрутак, якія вазілі пасажыраў у Гродна, Мінск і іншыя гарады, прызналі незаконнай. Паводле змен у законе «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», перавозчыкі міжгародніх маршрутаў павінны заключыць дагаворы з аператарамі, адпраўляцца ў рэйс з вакзала і ездзіць па зацверджаным графіку і маршруту.
— Да гэтага мы яшчэ працавалі на свой страх і рызыку, бо маршруты былі распісаны да паловы сакавіка. Мы ж не маглі кінуць сваіх, тым больш пастаянных кліентаў. Але цяпер мы вымушаны прыпыніць сваю працу, — патлумачыў адзін з прыватных перавозчыкаў.
Цяпер з аўтавакзала ў Мінск са Слоніма можна з’ехаць толькі ў 7.55.
— Білеты можна купіць толькі па прыбыцці аўтобуса, — растлумачылі на аўтавакзале.
На сайце petitions. by 23 лютага запусцілі петыцыю «Падтрымай транспарт Беларусі, захавай маршруткі», у якой аўтары просяць унесці папраўкі ў Закон «Аб аўтамабільных перавозках», якія не будуць перашкаджаць працы прыватных перавозчыкаў. На сёння петыцыю падпісала 15 916 чалавек.
[irp posts="51 826″ name=" Будзем перавозіць да першай канфіскацыі маршруткі". Гродзенскія перавозчыкі пакуль не спыняюць рэйсы"]
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…