Амерыканскі джазмэн Алан Харыс і музыкі New York Quartet пад кіраўніцтвам Арка Аўруцкага выступілі 5 сакавіка ў Гродзенскім каледжы мастацтваў. Гэта быў першы выступ калектыва ў Гродне. Раней яны выступалі ў Беларусі на пляцоўках Брэста, Мінска і Віцебска.
Музыка не толькі цешыў прыхільнікаў выбітным вакалам, але і заклікаў залу далучацца да спеваў. «Гэта ж каледж мастацтваў, праўда? — перапытаў музыка на пачатку канцэрта. — То далучайцеся!»
Са словаў арганізатараў, падрыхтоўка канцэрту стала для іх сур’ёзным выклікам. З уласных інструментаў яны выкарыстоўвалі толькі асабістую гітару Алана Харыса. Астатнія інструменты, а таксама наладку акустычнага і светлавога суправаджэння, забяспечвалі спецыялісты каледжа: «Толькі на настройку раяля спатрэбілася сем гадзін».
Музыкі распавялі, што зала і публіка ў Гродне ім вельмі спадабалася. «Добрыя інструменты, добры гук і добрыя слухачы. Мы адчувалі разуменне і падтрымку», — казаў Арк Аўруцкі.
Пасля канцэрта музыкі выйшлі ў хол, каб паразмаўляць з прыхільнікамі, сфатаграфавацца і пакінуць аўтографы.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…