Помнік дзяржаўнаму і вайсковаму дзеячу, канцлеру Вялікага княства Літоўскага, слонімскаму старосце афіцыйна адкрыюць 1 верасня 2019 года.
Менавіта ў гэты дзень у Слоніме адбудзецца Дзень беларускага пісьменства і друку, піша «Радыё Рацыя». Стварэнне і ўстаноўку помніка ўжо ўзгаднілі з Міністэрствам культуры.
У найбліжэйшы час правядуць конкурс эскізных праектаў помніка і вызначаць канкрэтнае месца ў Слоніме, дзе яго паставяць.
Дарэчы, пры Льву Сапегу Слонім стаў культурным, прамысловым і палітычным месцам. Побач з замкам на беразе Шчары канцлер Сапега ўзвёў мураваны палац, дзе са студзеня 1597 года праходзілі генеральныя сеймікі Вялікага княства Літоўскага. У слонімскім замку знаходзілася і добрая бібліятэка, архіў, творы мастацтва. Леў Сапега ўпарадкаваў у Слоніме вуліцы, масты, дарогі, пабудаваў шмат аўстэрый. Ён адкрыў новыя кірмашы, прамысловыя мануфактуры, ствараў адміністрацыйныя і гаспадарчыя будынкі.
А месяц таму вызначылі пераможцу ў адкрытым конкурсе эскізных праектаў помніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін». Яго ўсталююць у Лідзе каля паўночнай сцяны Лідскага замка.
[irp posts="50 559″ name="У Лідзе вызначылі канчатковы варыянт помніка Гедыміну. Як выбіралі пераможцу?"]
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…