Пляцоўка HrodnaMediaRoom аб’яўляе набор на курс па стварэнні фотагісторый. Падчас навучання ўдзельнікі авалодаюць базавымі ведамі ў галіне фатаграфіі, навучацца працаваць са сваім фотаапаратам, даведаюцца, як рабіць «нянудныя» кадры і ствараць запамінальныя фотагісторыі.
Разам з прафесійнымі фатографамі-ментарамі ўдзельнікі курсу пройдуць практычны шлях стварэння фотагісторыі - ад фармулёўкі і прапрацоўкі ідэі да яе рэалізацыі і прасоўвання канчатковага прадукту.
Фотагісторыя — гэта аповед у фотаздымках, мантажна аб’яднаных у адзіным сюжэце. Удзельнікі фотокурса даведаюцца, як з дапамогай фотагісторыі распавесці аб значнай і шматбаковай падзеі, з’яве, ініцыятыве, лёсе чалавека, населенага пункта, як распавядаць людзям пра важныя рэчы і даносіць свае ідэі. Фотагісторыя можа стаць асновай для выставы, часопіснай публікацыі, кнігі або медыя-праекта. Уменне расказваць візуальныя гісторыі будзе асабліва карысна для тых, хто займаецца грамадскай дзейнасцю, сваёй справай ці журналістыкай.
Курс арыентаваны на практычны вынік, падчас навучання ўдзельнікі навучацца не толькі карыстацца фотатэхнікай і не наступаць на «фатаграфічныя» граблі, але і на працягу двух месяцаў пад кіраўніцтвам выкладчыкаў будуць працаваць над уласнымі фотагісторыямі на сацыяльныя тэмы, лепшыя з якіх будуць прадстаўлены на выніковай фотавыставе.
— хто хоча пачаць фатаграфаваць і расказваць фотагісторыі;
— хто ўжо ўмее фатаграфаваць і хоча паглыбіць свае веды;
— хто шукае натхнення.
Колькасць заняткаў: 10 заняткаў па паўтары гадзіны, прадугледжваюцца практычныя заняткі «ў полі», а таксама практычныя хатнія заданні.
Перыядычнасць: 1 раз у тыдзень.
Якая тэхніка спатрэбіцца ўдзельнікам: лічбавы фотаапарат са зменнай оптыкай ці кампактная фотакамера «прасунутага» ўзроўню.
Як запісацца?
Заяўкі на ўдзел у курсе прымаюцца да 15 сакавіка ўключна.
Для ўдзелу ў курсе запоўніце рэгістрацыйную форму па спасылцы.
Удзел у курсе бясплатны. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Па ўсіх пытаннях пішыце нам на пошту hrodnamediaroom@gmail.com.
Аляксандр Саенка. Неаднаразовы пераможца Belarus Press Photo, а таксама шэрагу міжнародных конкурсаў.
Удзельнік кніжнага праекта па маладой беларускай фатаграфіі «BY NOW».
Нарадзіўся ў Гродне. Працаваў у газеце «Вячэрні Гродна». Зараз займаецца асабістымі і адукацыйнымі праектамі.
Супрацоўнічае з міжнароднымі, беларускімі і расійскімі агенцтвамі.
Удзельнічаў у выставах у Расіі, Францыі, Літве, Украіне, Германіі, Галандыі.
Ілля Гелей, 27 гадоў, фотажурналіст з вопытам работы больш за 7 гадоў. Чалавек, для якога фатаграфія — лад жыцця.
Яго працы давяраюць такія заказчыкі, як Conte, MiniMax, OldCity, Velcom, MTC, Burn, CocaCola, SkyHall, «Бізнес школа ІПМ», DAT, Zarya, «Лідскае» і іншыя. За час сваёй прафесійнай дзейнасці Ілля працаваў з такімі выданнямі, як «Культпросвет», 34mag.net, Onliner.by, T*T.by, s13.ru, газетамі «Вячэрні Гродна», «Комсомольская правда», «Перспектыва», «СБ «. У дадзены час Ілля з’яўляецца штатным журналістам бізнес-сайта Grodno.in
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…