Гродзенская міліцыя напярэдадні свайго прафесійнага свята ў чацвер 1 сакавіка традыцыйна прайшла ўрачыстым маршам па вуліцах горада. Па шляху калона ўсклала ў парку імя Жылібера кветкі да помніка воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны.
У шэсці прынялі ўдзел дзеючыя супрацоўнікі міліцыі, усяго каля 200 чалавек. Не спыніў міліцыю ад традыцыйнага маршу і моцны снегапад. Пасля шэсця ў будынку УУС Гродзенскага аблвыканкаму лепшыя супрацоўнікі атрымалі ўзнагароды ад кіраўніцтва міліцыі і вобласці.
Даведка
Беларуская міліцыя 4 сакавіка будзе адзначать 101 год. Варта адзначыць, што сучасная беларуская міліцыя пераняла савецкую традыцыю і лічыць датай свайго ўзнікнення 4 сакавіка 1917 году.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…