Вільня набудзе сродкі абароны на мільён еўра на выпадак аварыі на БелАЭС

Улады Вільні і Швянчонскага раёна Літвы намерваюцца за кошт еўрапейскіх сродкаў дапамогі набыць сродкі грамадзянскай абароны на выпадак магчымай аварыі на Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астраўцы, піша delfi.lt.

Па словах загадчыцы аддзелам грамадзянскай бяспекі Вільнюскай мэрыі Сандры Нарбутайтэ, сярод сродкаў, якія плануецца набыць — камплекты мабільнага абсталявання па санітарнай ачыстцы, то бок вялікія намёты з спецыяльнымі сістэмамі падачы вады і абсталяваннем па зборы выкарыстанай вады, душам і сістэмамі ацяплення.

Агулам праект каштуе 1 мільён еўра. На Вільнюскае самакіраванне разам з еўрапейскімі сродкамі прыйдзецца 500 тыс. еўра, на Швянчанскае — больш за 100 тысяч, астатнія грошы будуць прызначацца Беларусі. Сродкі вылучыць Праграма суседства ЕС.

Сродкі абароны плануецца набыць і правесці вучэнні ў 2019−2010 гадах.

Прадстаўнікі МУС Літвы распавялі, што зараз рыхтуецца план абароны насельніцтва на выпадак ядзернай або радыялагічнай аварыі. У плане будуць канкрэтныя дзеянні, напрыклад, эвакуацыя і сховішчы для насельніцтва, ёдапрафілактыка, абмежаванне спажывання харчовых і нехарчовых прадуктаў, пітной вады, заражаных радыяцыяй.

Для тэрміновых дзеянняў, то бок для набыцця прэпаратаў ёдапрафілактыкі спатрэбіцца каля 900 тыс. еўра, а для мадэрнізацыі сістэмы апавяшчэння і пашырэння радыюса іх дзеяння на тэрыторыі ў радыюсе 100 км ад Астраўца спатрэбіцца 9,5 мільёнаў еўра.

Літва абвінавачвае Беларусь у тым, што АЭС у 50 кіламетрах ад Вільні і ў 30 кіламетрах ад літоўскай мяжы будуецца без выканання ўсіх патрабаванняў бяспекі і міжнародных правілаў. Суседка абяцае блакіраваць імпарт электраэнергіі з Беларусі.

У эксплуатацыю ўвесці першы блок Беларускай атамнай электрастанцыі плануецца ў снежні 2019 года. Увод другога энергаблока Беларускай АЭС запланаваны на ліпень 2020 года.

[irp posts="47 312″ name="Літоўскія эксперты: БелАЭС не адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024