З раніцы 27 лютага валанцёры Чырвонага Крыжа разгарнулі каля гродзенскага аўтавакзала пункт абагрэву. Кожны можа пагрэцца ў намёце, а пры неабходнасці атрымаць першую дапамогу. Таксама валанцёры раздаюць гараджанам гарачы чай і супы хуткага прыгатавання.
Працаваць пункт абагрэву будзе да канца працоўнага дня. У асноўным па дапамогу пакуль што звяртаюцца людзі без пэўнага месца жыхарства і пенсіянеры.
Учора, 26 лютага, валанцёры Чырвонага крыжа арганізавалі пункт абагрэву для кіроўцаў-дальнабойшчыкаў у раёне «Прывалкі».
У сувязі з халодным надвор’ем працягвае працу валанцёрскі канал «Автопомощь Гродно//Красный Крест». Ён створаны ў мінулым годзе ў папулярным у кіроўцаў дадатку «Zello». Пры патрэбе валанцёры выязджаюць і дапамагаюць кіроўцам.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…