У верасні мінулага года за адну базавую велічыню прадалі дзве даваенныя казармы на тэрыторыі былога вайсковага гарадка, дзе зараз будуюць жылы комплекс на 1038 кватэр. Як паказалі абследаванні, будынкі вельмі трывалыя, на іх плошчах пасля рэканструкцыі і рамонту размесцяцца офісы і маркет, піша «Гродзенская праўда».
Новыя ўласнікі казармаў - ААТ «Спектр-Лайн» і ААТ «СМУ-14». Праект забудовы жылога комплекса прадугледжвае размяшчэнне адміністрацыйна-гандлёвых аб’ектаў. Гаспадары мусяць цягам года распрацаваць дакументацыю на правядзенне рэканструкцыі ці капітальнага рамонта нежылых будынкаў.
Сёння сканчаюцца працы над праектамі, якія павінны аб’яднаць дзве казармы ў адным стылявым рашэнні. Тут размесцяцца офісы, філіялы банкаў, кавярні, аптэкі, цырульні і ўсё астатняе для жыхароў. Акрамя таго, прадугледжаны прадуктовы маркет плошчай каля тысячы м.кв.
[irp posts="48 045″ name=""Хто будзе нас, басоту, слухаць?" Як гродзенцы ставяцца да змен у планах будаўніцтва на Альшанцы і Пралетарскай"]
Пра гісторыю казармаў, якія адзінымі захаваліся пасля руйнавання вайсковай часткі на Пралетарскай, можна пачытаць на Hrodna.life тут.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…