Рая з Нямеччына і спадарыні Тамара з Гродна падчас размовы пра нямецкую мову
Атрымаць адрасную паштоўку на арабскай мове з традыцыйным малюнкам, пачуць песні на мове ігба, даведацца ў чым складанасці іншаземцам вывучыць рускую, навучыцца заказваць піва на іспанскай і паслаць кагосьці ў кусты на літоўскай маглі гарадзенцы падчас «Жывой Бібліятэкі: мовы свету», якая прайшла ў Гродне 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы. Піша «За Кавай».
«Сёння, у Дзень роднай мовы, мы хацелі паказаць гэта багацце моваў, якія можам сустрэць на вуліцах Гродна. Мы часта забываем што побач жывуць і іншыя нацыянальнасці, што яны таксама размаўляюць на сваёй роднай мове. Такія мерапрыемствы дапамагаюць зразумець разнастайнасць нашага грамадства і наблізіць культуру тых, з якімі сустракаемся штодня, мінаем на вуліцах», — распавяла пра ідэю мерапрыемства арганізатарка Вольга Галецка.
У ролі спікераў выступалі носьбіты моваў - людзі, якія зараз жывуць у Гродне, але таксама тыя, хто вывучае замежныя мовы. Некаторыя жылі за мяжой і там пачалі іх вывучаць. Некаторыя вывучаюць іх у Гродне: на курсах ці самастойна.
Калі вы жадаеце вывучаць замежныя мовы і сустракаць аднадумцаў, арганізатары «Жывой Бібліятэкі» — ГА «Цэнтр «Трэці сектар» — запрашаюць далучыцца да штотыднёвага мерыпрыемства «Tandem Evenings in Hrodna», падчас якога зможаце камунікаваць на розных мовах свету. Кожны тыдзень тут гучаць французская, нямецкая, польская, англійская, іспанская.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…