Каталіцкі святар Тадэвуш Крыштопік, дырэктар выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і пробашч парафіі ў Квасоўцы, выпусціў медыя-альбом сваіх вершаў і песень пад відэашэраг. Гэта ўжо другая кніга святара-паэта.
— Гэтыя рэлігійныя відэаролікі маюць на мэце пераказаць Божае Слова больш узнёслым чынам — з дапамогай паэзіі, музыкі і выявы, — патлумачыў Katolik.life ксёндз Тадэвуш.
У медыя-зборнікі ўваходзяць выбраныя кампазіцыі з музычных альбомаў «Misericors Salvator» (2016 год) і «Добры Пастыр» (2017 год). Саліст — кс. Тадэвуш Крыштопік, гітара — Уладзімер Захараў, гукарэжысёр — Вячаслаў Банкевіч. Кампазіцыі з першага альбома даступныя па спасылцы, з другога — можна паслухаць тут.
Ксёндз Тадэвуш Крыштопік нарадзіўся ў 1957 годзе, скончыў Гродзенскае музычнае вучылішча і Мінскую кансерваторыю. У 1982 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе. Творчасцю пачаў займацца ўжо ў першыя гады свайго святарства. Цяпер вядомы як аўтар-выканаўца хрысціянскай песні.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…