Каталіцкі святар Тадэвуш Крыштопік, дырэктар выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і пробашч парафіі ў Квасоўцы, выпусціў медыя-альбом сваіх вершаў і песень пад відэашэраг. Гэта ўжо другая кніга святара-паэта.
– Гэтыя рэлігійныя відэаролікі маюць на мэце пераказаць Божае Слова больш узнёслым чынам – з дапамогай паэзіі, музыкі і выявы, – патлумачыў Katolik.life ксёндз Тадэвуш.
У медыя-зборнікі ўваходзяць выбраныя кампазіцыі з музычных альбомаў «Misericors Salvator» (2016 год) і «Добры Пастыр» (2017 год). Саліст – кс. Тадэвуш Крыштопік, гітара – Уладзімер Захараў, гукарэжысёр – Вячаслаў Банкевіч. Кампазіцыі з першага альбома даступныя па спасылцы, з другога – можна паслухаць тут.
Ксёндз Тадэвуш Крыштопік нарадзіўся ў 1957 годзе, скончыў Гродзенскае музычнае вучылішча і Мінскую кансерваторыю. У 1982 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе. Творчасцю пачаў займацца ўжо ў першыя гады свайго святарства. Цяпер вядомы як аўтар-выканаўца хрысціянскай песні.
https://www.youtube.com/watch?v=EzfW0-F4lAo