Жыхары навабудаў на Пралетарскай вуліцы сустрэліся з гарадскімі ўладамі ў сераду, 21 лютага. Чыноўнікі запэўнілі, што пры прыняцці рашэння будуць абапірацца на стаўленне людзей да забудовы.
Актывістаў запрасілі ў гарвыканкам пасля таго, як тыя звярнуліся да абласных уладаў з просьбай пракантраляваць ход грамадскіх абмеркаванняў наконт спрэчнага дзіцячага садка ў квартале.
— У нас склалася ўражанне, што нас нарэшце пачулі. Але мы не вельмі давяраем словам, бо яны не маюць юрыдычнай сілы. Мы будзем змагацца да канца, — падзялілася ўражаннямі адна з актыўных жыхарак новага квартала Алена Шаламіцкая.
Як яна пачула галоўнае пасланне чыноўнікаў, «або жыхары пагодзяцца на міні-садок у жылым доме, або не дачакаюцца ніякага садка».
Аднак у гарвыканкаме паабяцалі, што ўлічаць меркаванне жыхароў.
Што датычыць «ніколі», садок па дакументах мусіць з’явіцца праз 46 месяцаў пасля пачатку забудовы. Першы дом у гэтым жылым комлексе пачалі будаваць у 2016 годзе. Значыць, чарга садка мусіць прыйсці ў 2020 годзе.
Нагадаем, грамадскае абмеркаванне па пытанні спрэчнага дзіцячага садка скончыцца 23 лютага.
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…