Міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык на калегіі міністэрства адзначыў, што у 2018 годзе неабходна ў асноўным завяршыць будаўніча-мантажныя і пусканаладачныя работы, завезці ядзернае паліва і падрыхтавацца да фізічнага пуску ў першым квартале 2019 года. У эксплуатацыю ўвесці першы блок атамнай электрастанцыі плануецца ў снежні 2019 года.
Фізічны пуск — адна з ключавых аперацый, якая мае на ўвазе загрузку ядзернага паліва і пачатак правядзення выпрабаванняў.
Па словах намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка, першая пастаўка паліва плануецца ў лістападзе гэтага года. Для першай і другой загрузак, згодна з генеральным кантрактам, паліва паставіць інжынірынгавая кампанія «Атамбудэкспарт». Кантракт на пастаўку паліва для трэцяй і наступных загрузак Беларуская АЭС падпісала з кампаніяй «ТВЭЛ».
Увод другога энергаблока Беларускай АЭС запланаваны на ліпень 2020 года, дадаў Міхаіл Міхадзюк.
У цяперашні час працы вядуцца па графіку на 125 з 130 аб’ектаў і збудаванняў Беларускай АЭС.
У сакавіку гэтага года ў Беларусь прыедзе група еўрапейскіх экспертаў у рамках партнёрскай праверкі вынікаў стрэс-тэстаў Беларускай АЭС.
У групу экспертаў ўвайшлі прадстаўнікі органаў, якія рэгулююць у галіне атамнай энергетыкі еўрапейскіх краін: Аўстрыі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Францыі, Фінляндыі, Славакіі, Швецыі, Грэцыі, Славеніі, Украіны, Іспаніі і Літвы. У склад групы ўключаны прадстаўнікі Еўракамісіі, МАГАТЭ, а таксама Ірана і Расіі. Еўрапейскім экспертам ужо накіраваны нацыянальны даклад Беларусі па выніках стрэс-тэстаў.
У адпаведнасці з рэгламентам работы сфармавана каля 500 пытанняў датычна стрэс-тэстаў БелАЭС.
«Гэта нармальная практыка. Такую працэдуру праходзілі ўсе краіны, якія далі згоду на правядзенне такой незалежнай экспертызы — стрэс-тэстаў», — адзначыў Міхаіл Міхадзюк.
Падчас партнёрскай праверкі запланаваны візіт групы экспертаў непасрэдна на пляцоўку Беларускай АЭС.
«Яны азнаёмяцца з аб’ектам, на месцы пераканаюцца, як выконваюцца стандарты бяспекі», — растлумачыў намеснік міністра.
Як паведамлялася раней, пасля заканчэння візіту ў Беларусь група экспертаў падрыхтуе справаздачу аб партнёрскай праверцы.
[irp posts="47 312″ name="Літоўскія эксперты: БелАЭС не адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі"]
У мінулым годзе ў асноўны капітал АЭС інвеставалі Br1,7 млрд.
Беларуская АЭС будуецца па тыпавым расійскім праекце АЭС-2006 новага пакалення «3+» паблізу Астраўца ў Гродзенскай вобласці. Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі - у 2020-м.
[irp posts="23 044″ name="Апытанне: Амаль палова беларусаў адмоўна ставяцца да будаўніцтва БелАЭС"]
Па матэрыялах БелТА
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…