Новая займальная акцыя ад «Еўраопта»: цяпер за чэкі будуць выдаваць наборы для вырошчвання рукалы і базіліку

З 26 лютага ў Беларусі пачынаецца новая цікавая і карысная акцыя ад найбуйнейшага беларускага рытэйлера — «Краіна Вітаміна». Цяпер за пакупкі ў гіпермаркетах «Еўраопт», інтэрнэт-гіпермаркетах «Е-дастаўка» і «ГіперМолл» будуць выдаваць наборы для вырошчвання раслін.

Усяго ў калекцыі 16 гатункаў гародніны і зёлак, якія можна вырасціць у Беларусі. А гэта значыць, што можна пачынаць вызваляць падваконнікі для будучага агарода.

Напярэдадні вясны рытэйлер прапанаваў займальны занятак для ўсёй сям'і - вырасціць агарод у сябе на падваконніку. Цуд нараджэння новага жыцця — гэта тое, што несумненна зацікавіць дзіця. Акрамя таго, вырошчванне раслін і клопат пра іх — выдатны спосаб згуртаваць сям’ю вакол цікавага занятка. Кожны зможа адчуць сябе сапраўдным садоўнікам нават ва ўмовах гарадскога асяроддзя. Як паказаў вопыт правядзення падобнай акцыі ў іншых краінах, вырошчванне міні-агародаў захоплівае і дзяцей, і бацькоў, і нават офісных супрацоўнікаў, якія ладзяць спаборніцтвы па агародніцтва прама ў офісе.

Што такое «Краіна Вітаміна»?

Набор для вырошчвання складаецца з натуральных элементаў: насенне, тарфяная таблетка, пасадачны гаршчочак. На кожным наборы ёсць інструкцыя па пасадцы і агульныя рэкамендацыі па догляду за раслінамі.

У калекцыі «Краіна Вітаміна» 16 відаў раслін: пятрушка, кроп, рукала, зялёны базілік, шпінат, салатная гарчыца, ліставая салера, радыска, лук, агурок-міні, буракі, морква, тамат-міні, баклажан і два наборы з сакрэтнымі насеннем. Наборы падабраны ў выпадковым парадку, і пакупнік не будзе ведаць, якая менавіта расліна яму трапіцца, пакуль не парэжа ўпакоўку.

Камунікацыя па акцыі дзвюхмоўная: назвы раслін і інструкцыі па вырошчванні надрукаваныя на беларускай і рускай мовах.

Акрамя таго, да пачатку акцыі гандлёвая сетка «Еўраопт» пашырыла асартымент тавараў для агарода. Пакупнікі змогуць набыць міні-грунт, паддоны, міні-парнікі, касеты для рассады, палівачкі, садовыя прылады, а таксама камплітэр-градкі на 16 раслін. А для настрою пакупнікам прапануюць зрабіць уласны гаршчок для перасадкі расліны, упрыгожыўшы яго разнастайнымі налепкамі. Гэтак, у гаршчочка з’явіцца свой характар ​​і эмоцыя.

Карысныя актыўнасці для дзяцей

Для дзяцей вырошчванне раслін стане карысным вопытам: яны змогуць самі пасадзіць расліну, убачыць, як з насення абуджаецца новае жыццё. Таксама дзеці навучацца клапаціцца пра расліны і даведаюцца пра карысць вітамінаў.

Дапамагаць ім у гэтым будзе новы вясёлы герой па імені Вiтамiн. У сваім блогу на YouTube-канале ён будзе разам з дзецьмі высаджваць расліны з калекцыі. А таксама будзе дзяліцца ведамі і лайфхакамі, эксперыментамі і сакрэтамі, як вырасціць на падваконніку сапраўдны агарод. І нават сабраць ураджай. Знайсці блог можна будзе ў групах «E-Kids» у сацыяльных сетках ВKонтакте і на YouTube.

Таксама ў гіпермаркетах «Еўраопт» у кожным абласным горадзе па выхадных днях будуць арганізаваны майстар-класы, дзе дзеці разам з бацькамі змогуць навучыцца вырошчваць расліны і правільна за імі даглядаць.
Расклад майстар-класаў:

Гродна, гіпермаркет «Еўраопт», вул. Ціміразева, 8
Даты: 4, 17 сакавіка, час: 14:00 да 16:00

Правілы акцыі

Атрымаць набор для вырошчвання ў падарунак можна за кожныя 20 рублёў у чэку (без уліку алкаголю і тытуню) пры пакупках у гіпермаркетах «Еўраопт», інтэрнэт-гіпермаркетах «Е-дастаўка» і «ГиперМолл». Пры гэтым пакупніку неабходна прад’явіць дысконтную карту «Е-плюс». Дадатковыя наборы будуць выдавацца за куплю спецыяльных тавараў.


Офис — это то место, где сотрудники проводят большую часть времени. Поэтому выбор офисной мебели должен быть очень ответственным. На сайте http://www.mebela.ru/ вы найдете много офисной мебели по различной стоимости.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У Горадні прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025