У Міжнародны дзень роднай мовы МТС прапануе ўсім ахвотным адзначыць свята, прайшоўшы бясплатны SMS-тэст з 5 пытанняў, каб праверыць веданне беларускай мовы.
Каб прыняць удзел у тэсце, абаненту МТС трэба набраць на сваім тэлефоне *881#. Сэрвіс прапануе адказаць на 5 пытанняў, а потым выправіць памылкі і падсумуе вынік: пакажа, колькі чалавек адказалі правільна на столькі ж пытанняў, як і вы. Усе запыты на нумар *881# — бясплатныя.
Тэст распрацаваны на базе сэрвісу МТС «Родная мова», мэта якога — дапамагчы ўсім ахвотным палепшыць веды па беларускай мове. Падпісчыкам сэрвісу штодня прыходзяць SMS-заданні, якія залежаць ад узроўню падрыхтоўкі карыстальніка. Прайсці SMS-тэст можна не толькі 21 лютага, але і пасля.
[irp posts="51 193″ name="Розыгрыш да Дня роднай мовы: раздаем наборы карысных для аўтамабілістаў рэчаў"]
Міжнародны дзень роднай мовы ўпершыню быў абвешчаны ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 года, а з 2000 года адзначаецца 21 лютага ва ўсім свеце. Дзень святкавання быў абраны таму, што ў яго ў 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…