У гродзенскай школе «Фаварыт» расказалі, на што патрацяць 10 тысяч ад Домрачавай

У гродзенскай міжраённай СДзЮШАР «Фаварыт» расказалі, на што патрацяць 10 тысяч рублёў, якія ім пералічыць Дар’я Домрачава ў межах праекта «Алімпійскі выбар».

За гэтыя грошы для школы купяць лыжны інвентар — лыжы, палкі, мацаванні, чаравікі, расказаў дырэктар Гродзенскага абласнога спартыўнага клуба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Максім Малахоўскі ў праграме Навіны «24 часа» на СТВ.

Калі трэніровачным інвентаром школа забяспечана добра, то з прафесійным спаборніцкім справы ідуць не так паспяхова. Дзякуючы прафесійнаму інвентару спартсмен часта можа выйграць тыя долі секунды, якія прыводзяць яго на п’едэстал.

Пасля сярэбранай перамогі ў гонцы з масавым стартам у Пхёнчхане Дар’я Домрачава абрала менавіта гродзенскі «Фаварыт», бо яе ўразіў відэаролік, зроблены ў падтрымку беларускіх алімпійцаў выхаванцамі гэтай школы.

www.youtube.com/watch?time_continue=152&v=n_RwZj2XPng

[irp posts="51 060″ name=""Алімпійскі выбар": Домрачава пералічыць 10 тысяч рублёў гродзенскай школе «Фаварыт» «]

Паводле праекта «Алімпійскі выбар» Прэзідэнцкі спартыўны клуб дае права кожнаму чэмпіёну і прызёру Алімпійскіх гульняў выбраць дзіцяча-юнацкую спартыўную школу або іншую спецыялізаваную ўстанову, каб аказаць спонсарскую дапамогу. Сума падтрымкі залежыць ад выніку спартсмена або каманды. У гэтым годзе яна складае — 15 000 беларускіх рублёў за першае месца, 10 000 — за другое, 7 500 — за трэцяе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024