17 лютага ў Гродне прайшоў першы адкрыты гарадскі турнір спартыўнага варыянту гульні “Што? Дзе? Калі?” сярод сеньёраў. 

У турніры ўдзельнічала 6 каманд па 6 чалавек, прысутнічалі і запасныя гульцы, і заўзятары.
Кожная каманда абрала назву і дэвіз – «Залаты запас» і «Самародкi», у якіх былі прадстаўнікі УЗВ, каманда «Асарці» з “ГроднаХімвалакно”, каманда “NH3” з “ГроднаАзот”, «Акцябраты» і «ГІПА» (працаўнікі ГІАП у мінулым). Апошнія дзве каманды складаліся з прадстаўнікоў Савета ветэранаў Кастрычніцкага раёна.

Турнір уключаў 2 гульні – «Свая гульня» – 6 тэм па 5 пытанняў і гульню «Што? Дзе? Калі» – 2 туры па 10 пытанняў. Для першага турніру арганізатары знізілі патрабаванні (у параўнанні з гарадскімі моладзевымі гульнямі): прыбралі адмоўныя балы ў «Сваёй гульні», павялічылі да 2-ух хвілін час на абмеркаванне.

Пытанні былі няпростымі, запал у гульні не слабеў на працягу ўсяго часу. Калі вядучая прапанавала скараціць час ШДК да аднаго тура, удзельнікі не пагадзіліся, пажадаўшы працягваць гульню.

У Гродне прайшоў першы турнір спартыўнага варыянту гульні “Што? Дзе? Калі?” сярод сеньёраў

Па выніках турніру месцы размеркаваліся наступным чынам:
– 1 месца – каманда «Залаты запас» УЗВ
– 2 месца – каманда «Асарці» ГХВ
– 3 месца – каманда «ГІПА» Кастрычніцкі раён (ГІАП).

Каманды-прызёры ўзнагародзілі дыпломамі 1, 2, 3 ступені, за першае месца – фігуркай мудрай Савы, на дэсерт быў смачны торт.

Паводле слоў гульцоў, такія гульні дапамагаюць жыць актыўна, узаемадзейнічаць і размаўляць, развіваць інтэлект, трэніраваць памяць.

Ініцыятар і арганізатар гульняў – праграма “Універсітэт Залатога Веку”. Наступны турнір запланаваны на красавік 2018 года.

У Гродне прайшоў першы турнір спартыўнага варыянту гульні “Што? Дзе? Калі?” сярод сеньёраў

У Гродне прайшоў першы турнір спартыўнага варыянту гульні “Што? Дзе? Калі?” сярод сеньёраў