У Гродзенскай вобласці склалі рэйтынг самых запатрабаваных прафесій у 2018 годзе

Спіс найбольш і найменш запатрабаваных у рэгіёне спецыяльнасцяў, а таксама сфер эканомікі, дзе павінны з’явіцца працоўныя месцы склалі спецыялісты абласной службы занятасці насельніцтва пры падтрымцы Шведскай дзяржаўнай службы занятасці, перадае БЕЛТА.

У 2018 годзе працадаўцам будуць неабходныя медсёстры і лекары, інжынеры і бухгалтары, тэхнікі, фармацэўты, педагогі, бібліятэкары, акампаніятары. Сярод працоўных спецыяльнасцяў пастаянны попыт ёсць на кіроўцаў і трактарыстаў, зваршчыкаў, швачак, электраманцёраў, кухараў, страхароў, кранаўшчыкоў і муляроў.

Цяжэй працаўладкавацца будзе юрыстам, эканамістам, маркетолагам, дызайнерам, псіхолагам і таваразнаўцам, а таксама прадстаўнікам працоўных спецыяльнасцяў: краўцу, цырульніку, майстру па манікюры, ліфцёру і сталяру. Найменш жа запатрабаваныя на рынку працы, паводле даследавання, рэкламныя агенты і станочнікі дрэваапрацоўчых станкоў.

Адна з асноўных тэндэнцый — зніжэнне патрэбы ў нізкакваліфікаваных рабочай сіле. Больш за палову працоўных месцаў у рэгіёне створаць у прамысловасці. Зрэшты, попыт тут чакаецца менавіта на высокакваліфікаваных працаўнікоў. Каля 30% працоўных месцаў створыць сектар адукацыі. Павялічыцца і колькасць супрацоўнікаў у сферы аховы здароўя.

У будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, гандлі вялікіх зменаў не прагназуецца.

«Было апытана звыш 200 наймальнікаў, прааналізаваны дадзеныя па 150 прафесіях. Тэндэнцыі, выяўленыя ў ходзе даследавання, будуць выкарыстоўвацца ў прагназаванні рынку працы, у рэкамендацыях па перападрыхтоўцы працоўнай сілы, а таксама для арыентавання моладзі ў атрыманні той ці іншай спецыяльнасці», — адзначыў намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Мяснікоў.

[irp posts="43 349″ name="Навошта мець вышэйшую адукацыю: больш за палову вакансій на Гродзеншчыне — рабочыя спецыяльнасці"]


В промышленной сфере, быту и сельском хозяйстве широко применяются общепромышленный асинхронный электродвигатель. Приобрести его можно на сайте elmo.ua. Большой выбор, приемлемые цены.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025