Параненага зубра адправілі на мясакамбінат: збітых жывёл не лечаць

Дзікіх жывёл, якія трапляюць пад машыны на дарогах не ратуюць, але кіроўцы могуць несці адказнасць за такое ДТЗ. Зубра, які выйшаў на дарогу і быў збіты аўтамабілем каля вёскі Стрыеўка, адправілі на мясакамбінат. Пасля сутыкнення ён яшчэ жыў, але ратаваць не сталі.

— Ужо даўно яго на каўбасу перапрацавалі… У зубра быў зламаны хрыбетнік і перабітыя заднія ногі, але нават калі б пашкоджанні былі больш лёгкімі, у нас няма магчымасці транспартаваць быка ў тону вагой. Ды дзе яго потым трымаць? Мы нават усыпіць яго не маем права, — распавёў Гродзенскаму Зялёнага парталу галоўны паляўніцтвазнавец СВК «Азёры» Аляксандр Сасімовіч.

[irp posts="49 878″ name="Пад Гродна машына насмерць збіла зубра"]

Па словах паляўніцтвазнаўца, часцей за ўсё збіваюць на дарогах казуль, ласёў і дзікоў. Зубр трапіў у аварыю ўпершыню. Нават калі траўмы невялікія, лячыць звяроў не спрабуюць: няма дзе, ды і няма каму. У Беларусі няма сістэмы хуткай дапамогі для дзікіх жывёл.

Але ёсць выпадкі, калі кіроўцы нясуць адказнасць за падобнае ДТЗ, яна надыходзіць калі на дарозе ўстаноўлены папераджальныя знакі пра дзікіх жывёл.

14 лютага такія знакі з’явіліся паміж вёскамі Стрыеўка і Табала, дзе і быў збіты зубр з СВК «Азёры». На шашы на працягу 7 кіламетраў з’явіліся папераджальныя аб небяспецы знакі. Цяпер вадзіцелі будуць несці адказнасць за гібель буйной жывёлы.

Кошт буйной жывёлы звычайна ацэньваецца ў 400 базавых велічынь, аднак, калі яна занесена ў Чырвоную кнігу, сума павялічваецца ў тры разы — да 1200 базавых велічынь (29,4 тысячы рублёў, ці амаль 15 тысяч долараў у эквіваленце). Пры гэтым аўтамабіль па-ранейшаму трэба будзе аднаўляць за ўласныя сродкі, піша autogrodno.by.

У СВК «Азёры» зуброў разводзяць з 1999 года, і гэта быў першы выпадак сутыкнення ляснога жыхара з аўтамабілем.

— Усе зубры на вольным выпасе, і цалкам магчыма, што яны могуць выходзіць да дарогі. Гэта дзікія жывёлы, якія не абмежаваныя вальерамі, — распавядаў «Тут.бай» галоўны спецыяліст паляўніча-рыбалоўнай гаспадаркі СВК «Азёры» Гродзенскага раёна Аляксандр Сасімовіч.

Цяпер пагалоўе тут — амаль 200 зуброў, гэта адна з самых буйных папуляцый ў Беларусі.

Дарэчы

У Фінляндыі кожны год адбывалася да 4,5 тысячаў ДТЗ з удзелам аленяў. Таму фінскія навукоўцы сталі наносіць спецыяльную святлоадбівальную фарбу на рогі і шкуры аленяў. Гэта дапамагае кіроўцам загадзя ўбачыць дзікую жывёлу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024