Гродзенскі дзіцячы хоспіс хоча паказаць сваю новую калекцыю адаптыўнага адзення для людзей з асаблівым целам на «Grodno Fashion Show — 2018», што адбудзецца ў сакавіку. Аднак яны не ведаюць, як туды патрапіць. Арганізатары паказа захоўваюць маўчанне.
Прадстаўнікі хоспіса не змаглі знайсці ў адкрытым доступе ўмовы ўдзелу ў модным паказе. Паспрабавалі звязацца з галоўным арганізатарам мерапрыемства Ігарам Леговічам, аднак не атрымалі ад яго адказу.
— Недапушчальна праводзіць публічныя мерапрыемствы і дыскрымінаваць людзей па прыкмеце інваліднасці, бо ў Гродне існуе грамадская цікавасць да гэтай праблематыкі, — мяркуе дырэктарка Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка.
Хоспіс звярнуўся па дапамогу ў Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Прааваабаронцы напісалі ліст у аблвыканкам да Аляксандра Вярсоцкага, які адказвае за культурныя мерапрыемствы ў вобласці, з просьбай паспрыяць доступу калекцыі для інвалідаў на «Grodno Fashion Show — 2018».
«Гродзенскі дзіцячы хоспіс — адзін з першых у Беларусі пачаў распрацоўку спецыяльнага, моднага і прыгожага адзення для людзей з інваліднасцю. Адаптыўнае адзенне ўлічвае фізічныя асаблівасці і патрэбы гэтай катэгорыі грамадзян нашай краіны, сканструявана такім чынам, каб працэс апранання-распранання дзяцей і дарослых не пераўтвараўся ў штодзённы стрэс. У гэтай калекцыі высокія эстэтычныя і мастацкія характарыстыкі, што пацьвярджаецца ўзнагародамі на розных конкурсах», — гаворыцца ў лісце.
Праваабаронцы таксама ўпэненыя, што ўдзел у фестывалі моды — важны крок, які дазволіць прадэманстраваць новыя ўмовы і магчымасці для людзей з інваліднасцю. Акрамя таго, гэтая падзея стане значным унёскам у рэалізацыю Нацыянальнага плана па рэалізацыі Канвенцыі ААН «Аб правах людзей з інваліднасцю».
Hrodna.Life здолеў дазваніцца да арганізатара «Grodno Fashion Show — 2018» Ігара Леговіча, аднак ён адмовіўся ад каментароў наконт гэтай сітуацыі.
Адзенне для людзей з асаблівасцямі пабудовы цела — інавацыя для Беларусі, хаця яно даступнае і распаўсюджанае, напрыклад, у Заходняй Еўропе. Такую калекцыю летась распрацавалі дызайнеры хоспіса. Гэтыя пінжакі, нагавіцы ці спадніцы больш зручна апранаць і здымаць людзям на інвалідных вазках. Яны хаваюць асіметрыю цела, скрыўленні пазваночніка, выклікаюць меншы боль пры нашэнні ці сутыкненні з целам.
Гэта ўжо другі раз, калі калекцыя не можа патрапіць на модны подыум. Упершыню ў дэманстрыцыі хоспісу адмовілі летась увосень.
[irp posts="41 351″ name="Гэтую вопратку не пусцілі на подыум. Праект Гродзенскага дзіцячага хоспіса перамог на конкурсе сацыяльных стартапаў"]
Наверняка вы слышали о такой работе, как тайный покупатель? Что это за работа, каким должен быть тайный покупатель и какими навыками должен он обладать узнать из этой статьиmoney209.com/vsyo-o-tajnom-pokupatele/. Возможно эта работа вам подойдет.