«Яндэкс.Таксі» прыйдзе і ў Гродна

У лютым гэтага года прадстаўнікі «Яндэкс.Таксі» абвясцілі, што сэрвіс у Беларусі будзе адноўлены. У кампаніі плануюць, што «Яндэкс.Таксі» прыйдзе ва ўсе абласныя гарады і райцэнтры Беларусі.

— Мы ведаем, што ў Беларусі мяняецца закон аб аўтамабільных перавозках і ён закране рынак таксі. Мы вельмі чакалі змены. У сваю чаргу, мы можам дзяліцца сваімі тэхналогіямі з горадам, а сэрвіс зробім не горш, чым у Расіі, а можа, нават і лепш. Хто ведае, можа быць, у Мінску мы створым якую-небудзь супер IT-платформу з новымі рашэннямі, — распавёў «Тут.бай» дырэктар па развіцці бізнесу «Яндэкс.Таксі» у Расіі і Беларусі Аляксей Фядотаў.

«Яндэкс.Таксі» даступны ў 300 гарадах сямі краін, да сэрвісу падключана больш за 400 тысяч кіроўцаў. Дарэчы, Беларусь стала першай краінай, куды «Яндэкс.Таксі» прыйшоў пасля Расіі.

Цяпер партнёраў - а значыць, і машын — у сэрвісу стала больш. Абяцаюць, што хутка беларусы змогуць выклікаць машыну не толькі праз смартфон, але і, напрыклад, праз адмысловую стойку ў гандлёвых цэнтрах або аэрапорце, а тарыфы пры гэтым не памяняюцца. Дарэчы, цяпер заплаціць за паездку можна наяўнымі або праз тэрмінал, у будучыні з’явіцца магчымасць прывязаць да дадатку банкаўскую карту і плаціць безнаяўнымі (грошы будуць аўтаматычна спісвацца з карты).

Зараз у сэрвісе два тарыфы: «Эканом» і «Камфорт» — яны адпавядаюць сярэднім коштам па рынку. У будучыні з’явяцца тарыфы «Бізнес» (машыны прадстаўніцкага класа) і «Мінівэн» (вялікія машыны на 6−7 чалавек з ёмістым багажнікам).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024