14 лютага 52-ы асобны спецыялізаваны пошукавы батальён УС РБ у Гродне пачаў пошукавыя работы на тэрыторыі, дзе ўзводзяць гандлёва-забаўляльны цэнтр «TRINITI», піша «Перспектыва».
Нагадаем, што 11 лютага побач з галоўнай будаўнічай пляцоўкай (з боку гарадской бальніцы № 4) падчас правядзення земляных работ знайшлі парэшткі, як мяркуецца, трох салдат, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя таго — спадарожныя прадметы.
[irp posts="50 536″ name="У Гродне на месцы будучага гандлёвага комплексу «Triniti» будаўнікі знайшлі парэшткі салдат"]
На месца прыехалі прадстаўнікі міліцыі, следчага камітэта, камітэта судовых экспертыз, ваенкамата. Як распавёў вядучы спецыяліст групы сацыяльнай абароны і пенсійнага забеспячэння ваенкамата горада Гродна і Гродзенскага раёна Алег Назараў, у ліку знойдзеных прадметаў, якія перадалі для праверкі ва Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці, — кацялок, лыжка, процігаз, 133 патроны рознага калібра, гільзы, элементы зброі (ствалы), а таксама медальён.
Медальён утрымлівае ў сабе лісток паперы з інфармацыяй пра вайскоўцаў. Магчыма, па ім спецыялісты змогуць высветліць асобу загінулага. Цяпер на месцы няўлічанага вайсковага пахавання працуе пошукавы батальён.
— 14 лютага асабовым складам роты на глыбіні 1 метра 20 сантыметраў знайшлі парэшткі вайскоўца. На гэтым жа ўчастку — гадзіннік і ланцужок да яго, савецкія манеты і, што вельмі важна, медальён, — адзначыў камандзір роты 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна маёр Павел Галецкі. — Апошні будзе дасланы ў Менск ва Упраўленне па ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў для правядзення экспертызы і ідэнтыфікацыі асобы вайскоўца.
Магчыма, дзякуючы гэтым звестках удасца знайсці сваякоў загінулага. Пошукавыя работы будуць доўжыцца да эксгумацыі апошняга салдата.
Ёсць версія, што тут знойдзены астанкі вайскоўцаў, якія загінулі ў 1941 годзе падчас абароны горада.
[irp posts="50 694″ name=" У 1941-м тут кашмар што было". Адкуль узяліся парэшткі салдат на будпляцоўцы Triniti?"]