На трасе М6 Мінск-Гродна у 2018 годзе ўсталююць 8 новых датчыкаў кантролю хуткасці, перадае БЕЛТА. Новыя стацыянарныя камеры з’явяцца на рэканструяваным участку трасы М6 ў Гродзенскай вобласці.
Скончыць будаўніцтва плануюць да канца года, пасля чаго траса на ўсім працягу стане чатырохпалоснай. Усталююць новыя датчыкі, хутчэй за ўсё, каля пешаходных пераходаў. Канкрэтныя месцы пакуль вызначаюць.
«На жаль, у 2017 годзе ў рэгіёне ўзрасла колькасць ДТЗ, звязаных з перавышэннем хуткасці. У сувязі з гэтым камеры з’яўляюцца там, дзе неабходна супакоіць рух, знізіць хуткасць. У абласным цэнтры, напрыклад, дзве стацыянарныя камеры з’явяцца на нядаўна пабудаваным праспекце Лебедзева», — адзначыў Уладзімір Назарка, начальнік упраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
На новай гарадской магістралі, якая вядзе да Альшанкі, за апошнія два месяцы адбылося два смяротных ДТЗ праз перавышэнне хуткасці.
[irp posts="50 294″ name="Дзесяць асноўных уездаў у Гродна абсталююць камерамі назірання"]
Начальнік ДАІ рэгіёну расказаў, што ў Гродзенскай вобласці выбралі месцы, дзе ўстановяць 16 стацыянарных датчыкаў хуткасці на іншых дарогах рэспубліканскага і міжнароднага значэння. Іх плануюць размясціць побач з пешаходнымі пераходамі і аўтобуснымі прыпынкамі. Кіроўцаў папярэдзілі, што на дарогі вобласці вяртаецца змешаны кантроль хуткасці: супрацоўнік ДАІ будзе фіксаваць парушальнікаў з грамадзянскага аўтамабіля і перадаваць інфармацыю нараду ДАІ, які працуе далей.
Таксама больш актыўна для фіксацыі парушэнняў на пешаходных пераходах будуць выкарыстоўваць квадракоптар. Нядаўні эксперымент, праведзены ў абласным цэнтры, даказаў яго эфектыўнасць.
[irp posts="49 710″ name="Гродзенская ДАІ будзе кантраляваць пешаходныя пераходы з дапамогай квадракоптараў"]
У мінулым годзе ў параўнанні з 2016-м колькасць аварый скарацілася на 10,7% (з 383 да 342), колькасць загінулых у іх людзей скарацілася амаль на 20% (з 61 да 49), пацярпелых — на 13,5% (з 416 да 360).
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…