У аўторак 13 лютага «Нёман» гасцяваў у Мінску у мясцовага «Юнацтва» і абыграў гаспадароў лёду з лікам 2:0. Перамога над прынцыповым супернікам дазволіла чырвона-чорным у турнірнай табліцы павялічыць адрыў ад пераследвальнікаў да 6 ачкоў.
У Мінску на сваім лёдзе «Юнацтва» мела магчымасць зраўняцца па набраных ачках з «Нёманам», але зрабіць гэта камандзе Міхаіла Захарава не ўдалося. Гродзенцы дамінавалі на працягу двух перыядаў, што ў выніку і прынесла станоўчы вынік.
галы:
10.28 0:1 — Ляўша (Рэмезаў)
28.09 0:2 — Грынь (Пасют, Дзярлюк, — бол.)
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
— Думаю, абедзве каманды разумелі, што гульня ішла за шэсць ачкоў. Задаволены хлопцамі, што яны вельмі сур’ёзна паставіліся, дысцыплінавана гулялі на працягу ўсяго матчу, стваралі моманты і ў пазіцыйнай атацы, і было досыць шмат створана контратак, калі «Юнацтва» стала дзейнічаць больш актыўна. І гульнёй, і вынікам я застаўся задаволены. Хлопцы добра папрацавалі, віншую іх з перамогай.
Пасля перамогі над «Юнацтвам» каманда Сяргея Пушкова мае ў сваім актыве 88 ачкоў. Другое месца дзеляць тры каманды, якія набралі па 82 балы — «Юнацтва», «Гомель» і «Шахцёр».
Наступны матч «Нёман» правядзе ў пятніцу 16 лютага ў Гродне, дзе будзе прымаць «Дынама-Маладзечна».
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…